Санта-Марыя (Рыю-Грандзі-ду-Сул)
| Санта-Марыя | |||||
| |||||
| Дата заснаваньня: | 1857 | ||||
| Краіна: | Бразылія | ||||
| Штат: | Рыю-Грандзі-ду-Сул | ||||
| Кіраўнік: | Jorge Pozzobom[d], Jorge Pozzobom[d], Valdeci Oliveira[d], Valdeci Oliveira[d], Cezar Schirmer[d], Cezar Schirmer[d] і Jose Haidar Farret[d] | ||||
| Плошча: |
| ||||
| Вышыня: | 113 м н. у. м. | ||||
| Насельніцтва: | |||||
| Тэлефонны код: | 55 | ||||
| Паштовы індэкс: | 97000-001 ... 97179-999 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 29°41′2″ пд. ш. 53°48′25″ з. д. / 29.68389° пд. ш. 53.80694° з. д.Каардынаты: 29°41′2″ пд. ш. 53°48′25″ з. д. / 29.68389° пд. ш. 53.80694° з. д. | ||||
Санта-Марыя на мапе Бразыліі Санта-Марыя | |||||
| https://www.santamaria.rs.gov.br | |||||
Са́нта-Мары́я (па-партугальску: Santa Maria) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Рыю-Грандзі-ду-Сул. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала каля 284 тысяч чалавек[2]. Часта Санта-Марыю называюць «сэрцам Рью-Грандзі», бо горад месьціцца наўпрост у геаграфічным цэнтры штату.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тэрыторыю сучаснага гораду насялялі індзейнцы. З прыбыцьцём гішпанскіх і партагульскіх каляністаў рэгіён стаў фактычна памежным паміж партугальскімі і гішпанскімі ўладаньнямі. Граніца паміж тэрыторыямі была ўсталяваная ў 1797 годзе. Праз гэта колькасьць канфліктаў паменшыла. Недзе ў гэты час быў закладзены лягер на месцы сучаснага гораду. У 1828 годзе быў створаны 28-й батальён наймітаў, які складаўся зь немцаў і ваяваў на баку бразыльцаў у аргентынска-бразыльскай вайне. Па вайне многія нямецкія вайскоўцы вырашылі асталявацца ў лягеры. У 1857 годзе Санта-Марыя атрымала статус гораду. На сёньня у месце захоўваецца вайсковая прысутнасьць праз геаграфічнае становішча, то бок тут месьціцца вайскова-паветранная база арміі Бразыліі.