Сапрана
Выгляд
Асноўныя вакальныя дыяпазоны |
![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() |
Сапрана (іт. soprano ад sopra — над, звыш) — найвышэйшы жаночы пеўчы голас[1]. Звычайна яго гучаньне пачынаецца ад до першай актавы й сягае да фа або ля трэцяй актавы.
Таксама тэрмін сапрана часам ужываюць у дачыненьні да мужчынскага сьпеву — контртэнара, у найвышэйшым сваім выяўленьні.
Клясыфікацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Драматычнае сапрана (сі малой актавы — да ІІІ актавы) — мае моцнасьць, глыбіню й прыдатнасьць для роляў, дзе патрэбна ўнутраная напружанасьць.
- Лірычна-драматычнае сапрана (сі малой актавы — да ІІІ актавы) — спалучае здольнасьць да выкананьня драматычных і лірычных партыяў.
- Лірычнае сапрана (до І актавы — до ІІІ актавы) — мяккасьць тэмбру, выразнасьць у кантылене.
- Лірычна-каларатурнае сапрана (до І актавы — мі-фа ІІІ актавы) — празрыстасьць тэмбру, здольнасьць выконваць лірычныя й лірычна-каларатурныя партыі; ноты галаўнога гучаньня.
- Каларатурнае сапрана (до І актавы — фа-соль ІІІ актавы й вышэй) — мэталічная афарбоўка тэмбру, ноты галаўнога гучаньня; каларатурнае сапрана больш рухомае, за лірычна-каларатурнае.
У іншых краінах існуе больш «драбнейшы» падзел. А менавіта, каларатурнае сапрана падзяляюць на 2 гатункі — драматычнае ды лірычнае. Напрыклад, партыю Царыцы Ночы ў опэры В. А. Моцарта «Чароўная флейта» часьцей аддаюць выканаўцы з драматычнай насычанасьцю ў голасе, тады як Цэрбінету ў «Арыядне на Наксосе» Рыхарда Штрауса традыцыйна выконваюць лёгкія, лірычныя «каларатуры».
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы / І. Л. Капылоў. — Менск : «Беларусь», 2022. — Т. 2. — ISBN 978-985-01-1548-5.