Сардэчная недастатковасць
Сардэчная недастатковасць — парушэнне кровазвароту ў тканках і органах у выніку пашкоджання цягліцы (міякарда) і клапанаў сэрца, каранарных сасудаў міякарда (у тым ліку вірусам). Віды: вострая, хранічная[1].

Папярэджанне
[правіць | правіць зыходнік]Прадухіленню хваробы спрыяе цялесная размінка цягам 40 хвілін 4 разы на тыдзень і змяншэнне спажывання паваранай солі да менш за 5 грамаў на содні. Карысна ўжываць штодня прынамсі 6 пладоў гародніны і садавіны. Варта пазбягаць ужывання алкаголя і палення, у тым ліку пасіўнага. Таксама варта ўнікаць набору залішняй вагі (індэкс масы цела = вага ў кг / рост у метрах * рост у метрах > 25) і своечасова лячыць цукровы дыябет[1].
Прычыны
[правіць | правіць зыходнік]Узнікненню хваробы спрыяе атлусценне, празмерны ўзровень халестэрыну ў крыві (>5 мілімоль/літр), цукровы дыябет, хранічная абструктыўная хвароба лёгкіх (ХАХЛ), хваробы шчытападобнай залозы, злоўжыванне алкаголем і наркотыкамі[1].
Праявы
[правіць | правіць зыходнік]Хвароба выяўляецца праз задышку, хуткую стамляльнасць, парушэнне сэрцабіцця (звыш 200 удараў за хвіліну), кашаль і ацёчнасць у канцавінах[1]. З боку органаў стрававання з'яўляюцца млоснасць, ваніты, боль у страўніку.[2]
Беларусь
[правіць | правіць зыходнік]У 2011 годзе звыш паловы загінулых ад сардэчнай недастатковасці злоўжывалі алкаголем (алкагалізм). 70% выпадкаў хваробы выявілі ў якасці прычыны смерці і інваліднасці ўжо пасля іх наступлення сярод працаздольнага насельніцтва[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д Святлана Барысенка. Міма інфаркту і інсульту // Звязда : газета. — 17 красавіка 2012. — № 74 (27189). — С. 4. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
- ↑ Сімптомы сардэчнай недастатковасці
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Серде́чная недоста́точность // Т. 23. Сафлор — Соан. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 290. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)