Перайсьці да зьместу

Саюз Сары Вагенкнэхт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Саюз Сары Вагенкнэзт
па-нямецку: Bündnis Sahra Wagenknecht
Выява лягатыпу
Заснавальнік Сара Вагенкнэхт і Amira Mohamed Ali[d]
Дата заснаваньня 8 студзеня 2024[1]
Штаб-кватэра
Колькасьць дэпутатаў
· Эўрапарлямэнт
6 / 96
· Бундэстаг
0 / 630
· Ляндтаг
47 / 1898
Афіцыйны сайт Старонка ў сеціве

Саюз Сары Вагенкнэхт (па-нямецку: Bündnis Sahra Wagenknecht, або коратка ССВ па-нямецку: BSW) — грамада створаная ў Нямеччыне з членаў грамады Левыя. Сядзіба ўправы грамады Саюз Сары Вагенкнэхт знаходзіцца ў месьце Карлсруэ. Грамадзкае аб'яднаньне было створанае ў акруговым судзе места Мангайм 26 верасьня 2023 году[3]. Сама ж грамада, якая мае права ўдзельнічаць у выбарах была створаная ў студзені 2024 году[4].

Па сваіх поглядах Саюз адрозьніваецца ад грамады «Левыя» па пытаньні падтрымкі Ўкраіны ў вайне з Расеяю. Скюз выступае за рэзкап памяншэньне наплыву чужынцаў у Нямеччыну.

У 2025 годзе ССВ удзельнчаў у выбарах у Бундэстаг. Партыі не хапіла менш за тры сотых адсотка, каб пераадолець 5% выбарчы бар'ер.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]