Свята-Іаана-Прадцечанская царква (Чаравачыцы)
Выгляд
| Праваслаўны храм | |
| Свята-Іаана-Прадцечанская царква | |
|---|---|
| | |
| 52°12′23″ пн. ш. 24°13′40″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Вёска | Чаравачыцы |
| Канфесія | Праваслаўе |
| Епархія | Брэсцкая і Кобрынская епархія |
| Дата пабудовы | 1995 год |
| Стан | дзейнічае |
Свята-Іаана-Прадцечанская царква — мураваны праваслаўны храм у вёсцы Чаравачыцы Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца на могілках.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудавана ў канцы XX стагоддзя з цэглы на месцы драўлянага храма XIX стагоддзя, разабранага ў 1970-х гадах. Храм быў асвячоны ў 1995 годзе.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Аб’ёмна-прасторавую сіметрычна-восевую кампазіцыю фарміруюць прытвор-званіца, прамавугольная малітоўная зала, 5-гранная апсіда. Шацёр званіцы (васьмярык на чацверыку) завершаны макаўкай, 4-схільны дах малітоўнай залы — цыбулепадобным купалам на цыліндрычным барабане. Бакавыя фасады расчлянёны на 3 праслы з акруглымі і трохвугольнымі франтонамі і арачнымі аконнымі праёмамі па цэнтры[1].
Зноскі
- ↑ Іаана-Багаслоўская царква(недаступная спасылка)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Свята-Іаана-Прадцечанская царква (Чаравачыцы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
