Перайсці да зместу

Свята-Васкрасенская царква (Дзісна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Васкрасенская царква
55°34′02″ пн. ш. 28°13′09″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Дзісна
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Полацкая і Глыбоцкая
Благачынне Мёрскае
Будаўніцтва 18641870 гады
Матэрыял цэгла
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Васкрасенская царква — праваслаўны храм у горадзе Дзісна Мёрскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры горада.

Уваскрасенская царква ў Дзісне вядома з 1568 года. З 1633 года пры ёй дзейнічае манастыр. Прыналежнасць манастыра да праваслаўя пацверджана каралеўскімі прывілеямі Уладзіслава IV, Яна Казіміра (1661), Яна III Сабескага (1678), Аўгуста II, Аўгуста III (1736).

Манастыр існаваў на ахвяраванні мяшчан, у XVII ст. меў невялікі маёнтак Горкі. Пры царкве былі тры брацтвы.

Дзісенскі манастыр, XIX ст.

У 1770 годзе ў час пажару Дзісны Уваскрасенская царква згарэла, у 1730-я гады пабудавана новая. У 1810 годзе манастыр зачынены, царква стала прыходскай (згарэла ў 1882 годзе). Брацкі крыж 1673 года, які раней знаходзіўся ў манастыры, украдзены з Адзігітрыеўскай царквы ў 1980-я гады.

Царква ў 1896 годзе

Мураваная царква пабудавана ў 1864—1870 гадах з цэглы.

Купал царквы

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Кананічную чатырохчасткавую аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю фарміруюць кубападобны цэнтральны аб’ём, да якога праз трапезную далучана высокая трох’ярусная васьмігранная званіца, надбудаваная над прытворам. Над цэнтральным аб’ёмам узведзены магутны васьмігранны светлавы барабан пад паўсферычным купалам з макаўкай, над званіцай — цыбулепадобны купал. Уваход аформлены нізкім прытворам пад двухсхільным пакрыццём. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі, дэкарыраваны аркатурнымі фрызамі, круглымі люкарнамі.