Свята-Георгіеўская царква (Ятвезь)
Выгляд
| Праваслаўны храм | |
| Свята-Георгіеўская царква | |
|---|---|
| 53°09′45″ пн. ш. 26°18′07″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Вёска | Ятвезь |
| Канфесія | Праваслаўе |
| Епархія | Пінская і Лунінецкая епархія |
| Будаўніцтва | 1991—1994 гады |
| Стан | дзейнічае |
Свята-Георгіеўская царква — мураваны праваслаўны храм у в. Ятвезь Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У пачатку XX стагоддзя ў вёсцы была драўляная аднайменная царква. У савецкі час яна была закрыта і выкарыстоўвалася ў якасці сховішча для гародніны.
У 1991 годзе адбыліся закладзіны падмурка новага храма. 30 ліпеня 1994 года храм быў асвячоны[1].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Мае прастакутную форму, алтарную частку, адзін цэнтральны ўваход, над якім змесцавана званіца. Тэрыторыя храма ўпарадкавана і абнесена бетонным плотам[2][3].
Зноскі
- ↑ Георгіеўская царква(недаступная спасылка)
- ↑ Барановичское благочиние(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2022. Праверана 25 лістапада 2019.
- ↑ Ятвезь. Церковь Георгия Победоносца
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Свята-Георгіеўская царква (Ятвезь) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
