Свята-Мікалаеўская царква (Браздзецкая Слабада)
Выгляд
| Царква | |
| Свята-Мікалаеўская царква | |
|---|---|
| | |
| 54°53′08,53″ пн. ш. 29°07′10,71″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Вёска | Браздзецкая Слабада |
| Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
| Архітэктурны стыль | класіцызм |
| Дата пабудовы | 1850 год |
| Стан | працуе |
Свята-Мікалаеўская царква - праваслаўны храм у в. Браздзецкая Слабада Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці.
Пабудавана з цэглы ў 1-й палове XIX стагоддзя. Да 1990-х гг. выкарыстоўвалася як калгасны склад.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]
Помнік архітэктуры позняга класіцызму. У аснове кампазіцыі крыжова-купальны аб'ём, да якога далучана 3-ярусная 4-гранная шатровая званіца, завершаная макаўкай. Сяродкрыжжа завяршае магутны цыліндрычны барабан, завершаны купалам (не захаваўся). Фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі з трохвугольнымі сандрыкамі, пілястрамі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх- Свята-Мікалаеўская царква (Браздзецкая Слабада) на сайце Radzima.org
- Свята-Мікалаеўская царква (Браздзецкая Слабада) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
