Свята-Мікалаеўская царква (Трасціно)
Выгляд
| Праваслаўны храм | |
| Свята-Мікалаеўская царква | |
|---|---|
| | |
| 53°29′16″ пн. ш. 32°29′26″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Вёска | Трасціно |
| Канфесія | Праваслаўе |
| Епархія | Магілёўская і Мсціслаўская |
| Благачынне | Клімавіцкае |
| Архітэктурны стыль | рэтраспектыўна-рускі |
| Дата пабудовы | 1861 год |
| Стан | дзейнічае |
Свя́та-Мікала́еўская царква́ — праваслаўны храм у вёсцы Трасціно Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці. Размешчана каля могілак.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудавана ў другой палове XIX стагоддзя з цэглы.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана чатырохчасткавай падоўжна-восевай кампазіцыяй: прытвор-званіца, кароткая трапезная, кубападобная малітоўная зала, прамавугольная апсіда. Фасады прарэзаны высокімі арачнымі аконнымі праёмамі з кілепадобнымі броўкамі і круглымі люкарнамі на бакавых фасадах малітоўнай залы. Яе шатровы дах і шацёр званіцы (васьмярык на чацверыку) завершаны макаўкамі. Фасады апяразаны гарадковым фрызам, крапаваны вуглавымі і прасценачнымі лапаткамі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Свята-Мікалаеўская царква (Трасціно) на Вікісховішчы |
- Свята-Мікалаеўская царква (Трасціно) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Мікалаеўская царква (Трасціно) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Мікалаеўская царква (Трасціно) на сайце «Архіварта»
