Свята-Міхайлаўская царква (Сідаравічы)
Выгляд
Праваслаўны храм | |
Свята-Міхайлаўская царква | |
---|---|
![]() | |
53°40′51″ пн. ш. 30°23′18,90″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Сідаравічы |
Канфесія | Праваслаўе |
Архітэктурны стыль | рэтраспектыўна-рускі |
Будаўніцтва | 1861—1865 гады |
Стан | руіны |
![]() |
Свята-Міхайлаўская царква — праваслаўны храм у цэнтры вёскі Сідаравічы Магілёўскага раёна.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Царква была пабудавана ў 1865 годзе, да рэвалюцыі адносілася да Быхаўскага павета. Храм быў зачынены ў 1929 годзе і ператвораны ў млын. На цяперашні момант закінуты[1].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана васьміграннай ратондай пад шатровым дахам, да якой дабудавана прамавугольная ў плане нізкая апсіда пад двухсхільным пакрыццём і прамавугольны прытвор. Грані аб'ёму маюць закамарнае арачнае рашэнне, прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі.
Зноскі
- ↑ Ці пас сілах аднавіць культавы будынак XIX стагоддзя жыхарам аграгарадка Сідаравічы Магілёўскага раёна?(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 ліпеня 2019. Праверана 17 ліпеня 2019.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Міхайлаўская царква (Сідаравічы)
- Свята-Міхайлаўская царква (Сідаравічы) на сайце Radzima.org
- Свята-Міхайлаўская царква (Сідаравічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)