Свята-Пакроўская царква (Мыто)
| Славутасць | |
| Свята-Пакроўская царква | |
|---|---|
| | |
| 53°49′53″ пн. ш. 25°07′10″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Вёска | Мыто |
| Канфесія | Беларуская Праваслаўная Царква |
| Епархія | Лідская |
| Архітэктурны стыль | рэтраспектыўна-рускі стыль |
| Будаўніцтва | 1864—1870 гады |
Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Мыто Лідскага раёна Гродзенскай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]На ўсходняй ускраіне вёскі, абкружана бутавай агароджай. Пабудавана ў 1864—1870 гг. з бутавага каменю і цэглы.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік архітэктуры сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана паводле канона чатырохчасткавай падоўжна-восевай кампазіцыіі: прытвор-званіца, нізкая трапезная, кубападобны аб’ём малітоўнай залы, апсіда. Сілуэт будынка фарміруюць шатровыя пакрыцці двух’яруснай васьмерыковай званіцы і асноўнага аб’ёму, завершаныя цыбулепадобнымі галоўкамі на гранёных барабанах. На фоне паліхромнай бутавай муроўкі сцен вылучаюцца атынкаваныя элементы дэкору: аркатурныя фрызы, руставаныя вуглавыя лапаткі, кілепадобныя ліштвы арачных аконных праёмаў, рэльефныя крыжы.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Пакроўская царква (Мыто)- Свята-Пакроўская царква (Мыто) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Парафіяне Мытлянскай грэка-каталіцкай цэрквы у 1829 г. // // Лідскі Летапісец. 2021. № 2(94). С. 28-29. // на pawet.net
- Свята-Пакроўская царква (Мыто) на сайце «Архіварта»
