Свята-Панцеляймонаўская царква (Крошын)
Выгляд
| Праваслаўны храм | |
| Свята-Панцеляймонаўская царква | |
|---|---|
| 53°11′57″ пн. ш. 26°09′20″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Аграгарадок | Крошын |
| Канфесія | Праваслаўе |
| Епархія | Пінская і Лунінецкая епархія |
| Архітэктар | Леанід Васілевіч Макарэвіч |
| Будаўніцтва | 1993—2000 гады |
| Стан | дзейнічае |
Свята-Панцеляймонаўская царква — мураваны праваслаўны храм у в. Крошын Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі на вул. Леніна, 2.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудавана ў 2000 годзе з цэглы. Архітэктарам храма з’яўляецца Леанід Васілевіч Макарэвіч.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Вырашана ў стылізаваных формах старажытнарускага дойлідства. Цэнтрычны 4-гранны аб’ём накрыты сферычным купалам, завершаным 8-гранным светлавым барабанам пад шлемападобным купалам. Апсіда вырашана цыліндрычным аб’ёмам пад конхавым пакрыццём. Фасады па цэнтры вылучаны перспектыўна прафіляванымі рызалітамі з кілепадобнымі завершамі, прарэзаны вузкімі арачнымі аконнымі і ўваходнымі праёмамі[1].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Свята-Панцеляймонаўская царква (Крошын) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
