Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Лемяшэвічы)
Выгляд
	
	
| Праваслаўны храм | |
| Свята-Раства-Багародзіцкая царква | |
|---|---|
|  Царква Раства Багародзіцы са скульптурай Ісуса | |
| 52°05′21,91″ пн. ш. 26°19′22,55″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |  Беларусь | 
| Вёска | Лемяшэвічы | 
| Канфесія | Беларуская праваслаўная царква | 
| Епархія | Пінская і Лунінецкая | 
| Архітэктурны стыль | з рысамі рэтраспектыўна-рускага стылю | 
| Архітэктар | Вайковіч | 
| Будаўніцтва | 1872—1881 гады | 
| Статус |  Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000570 | 
|  Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у в. Лемяшэвічы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Пабудавана ў 1872 — 1881 гг. з дрэва архітэктарам Вайковічам.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Твор народнага дойлідства з рысамі рэтраспектыўна-рускага стылю. Складаецца з кубападобнага цэнтральнага зруба, да якога далучаюцца прамавугольныя бабінец, бакавыя прыдзелы і апсіда. У прасторавай кампазіцыі пануе трох'ярусная шатровая званіца і цэнтальны зруб, накрыты чатырохсхільным дахам з какошнікамі і шлемападобным купалам у завяршэнні чацверыковага барабана.
Інтэр'ер
[правіць | правіць зыходнік]Абраз «Цуд Мікалая, які ратуе тапельцаў». Выкананыя з саломкі царскія вароты іканастаса канца 18 ст., якія зараз захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік] На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Лемяшэвічы) На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Лемяшэвічы)
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Лемяшэвічы) на сайце Radzima.org
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Лемяшэвічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Лемяшэвічы) на сайце «Архіварта»
 
	
