Свята-Троіцкая царква (Падароск)
Выгляд
Праваслаўны храм | |
Свята-Троіцкая царква | |
---|---|
![]() | |
52°58′52″ пн. ш. 24°37′02″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Падароск |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Гродзенская і Ваўкавыская |
Благачынне | Ваўкавыскае |
Дата заснавання | XVIII стагоддзе |
Дата пабудовы | XVIII стагоддзе |
Стан | дзейнічае |
![]() |
Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм у в. Падароск Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Храм пабудаваны ў XVIII стагоддзі з цэглы як касцёл, прыстасаваны пад царкву ў 1867 годзе. Царква адкрыта ў 1988 — 1990 гадах.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік архітэктуры барока. Вырашана прамавугольным у плане пад 2-схільным дахам аб’ёмам, да якога з фасада далучана 2-ярусная званіца, з тыльнага боку — паўкруглая апсіда з бакавымі рызніцамі. Над шатром званіцы і алтарнай часткай узведзены цыбулепадобныя галоўкі. Фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі, крапаваны лапаткамі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Свята-Троіцкая царква (Падароск) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Троіцкая царква (Падароск) на сайце Radzima.org