Свята-Ушэсцеўская царква (Кабішча)
Славутасць | |
Свята-Ушэсцеўская царква | |
---|---|
![]() | |
55°25′25″ пн. ш. 30°13′17″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Кабішча |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Віцебская і Аршанская епархія |
Архітэктурны стыль | псеўдарускі стыль |
Глобус Беларусі | globustut.by/kabische/in… |
Свята-Ушэсцеўская царква — праваслаўны храм у в. Кабішча Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на ўскраіне вёскі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудавана ў 1876 годзе з цэглы і каменю.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана цэнтрычнай крыжовай у плане аб’ёмна-прасторавай кампазіцыяй, у аснове якой кубападобная малітоўная зала, пакаты шатровы дах якой завершаны цыбулепадобным купалам на васьмігранным барабане. Ніжэйшыя прамавугольныя ў плане прытвор, бакавыя прыдзелы і апсіда накрыты двухсхільнымі дахамі. На фоне паліхромнай маляўнічай бутавай муроўкі сцен вылучаны чырвонацагляныя элементы архітэктурнай пластыкі: плоскія карнізы і зубчастыя фрызы, рэльефныя крыжы, круглыя разеткі.
Інтэр’ер
[правіць | правіць зыходнік]У інтэр'еры бакавыя памяшканні адкрываюцца ў малітоўную залу шырокімі арачнымі прасветамі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Свята-Ушэсцеўская царква (Кабішча) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Ушэсцеўская царква (Кабішча) на сайце Radzima.org