Святлана Іванаўна Сакалоўская
Святлана Іванаўна Сакалоўская | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
21 студзеня 1970 (55 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Святлана Іванаўна Сакалоўская (нар. 21 студзеня 1970, п. Кавалёва, Віцебскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі службовец, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 21 студзеня 1970 года ў п. Кавалёва Віцебскага раёна Віцебскай вобласці[1].
Скончыла Мінскі фінансава-эканамічны тэхнікум; Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Фінансы і крэдыт»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне»[1].
Працавала падатковым рэвізорам-інспектарам фінансавага аддзела Цэнтральнага раённага выканаўчага камітэта г. Магілёва; дзяржаўным падатковым інспектарам дзяржаўнай падатковай інспекцыі па Цэнтральным раёне г. Магілёва; эканамістам, намеснікам загадчыка — начальнікам бюджэтнай інспекцыі фінансавага аддзела Цэнтральнага раённага выканаўчага камітэта г. Магілёва, загадчыкам сектара Кантрольнай палаты Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці; галоўным спецыялістам, намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнікам упраўлення Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь; загадчыкам аддзела, начальнікам упраўлення, намеснікам старшыні, першым намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці[1].
У 2024 годзе стала дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Вілейскай акругі № 74. Намесніца старшыні Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі», медалём прападобнай Ефрасінні Полацкай. Мае падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[1].
Сям'я
[правіць | правіць зыходнік]Замужам, мае дваіх дзяцей[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 21 студзеня
- Нарадзіліся ў 1970 годзе
- Нарадзіліся ў Віцебскім раёне
- Выпускнікі Мінскага фінансава-эканамічнага каледжа
- Выпускнікі БДЭУ
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
- Узнагароджаныя медалём ордэна прападобнай Ефрасінні Полацкай
- Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання