Перайсці да зместу

Святлана Міхайлаўна Талстая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Святлана Міхайлаўна Талстая
Дата нараджэння 14 снежня 1938(1938-12-14) (86 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Мікіта Ільіч Талстой
Дзеці Fyokla Tolstaya[d]
Род дзейнасці мовазнаўца, славіст, фалькларыстка, выкладчыца ўніверсітэта
Навуковая сфера славістыка, этналінгвістыка, фалькларыстыка, дыялекталогія і фанетыка
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук (1993)
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Уладзімір Мікалаевіч Тапароў
Член у
Узнагароды
ордэн Дружбы

Святла́на Міха́йлаўна Талста́я (дзявочае прозвішча Шур[3]; нар. 14 снежня 1938(1938-12-14), Масква) — расійскі лінгвіст, спецыяліст у галіне славянскай этналінгвістыкі, доктар філалагічных навук (1993), прафесар, акадэмік РАН (2016), загадчык аддзела этналінгвістыкі і фальклору Інстытута славяназнаўства РАН, кіраўнік Маскоўскай этналінгвістычнай школы.

Удава акадэміка РАН М. І. Талстога, маці тэлевядучай Фёклы Талстой.

Нарадзілася 14 снежня 1938 года ў Маскве[4] ў сям’і журналістаў Міхаіла Маркавіча Шура і Анастасіі Сямёнаўны Тахілат.

Навучалася на філалагічным факультэце МДУ. З 1961 года — у Інстытуце славяназнаўства РАН. У 1968 годзе пасля заканчэння там аспірантуры абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Пачатковыя і канчатковыя спалучэнні зычных у славянскіх мовах» (навуковы кіраўнік — У. М. Тапароў). З 1992 года — загадчыца сектара этналінгвістыкі і фальклору Інстытута славяназнаўства. У 1993 годзе абараніла доктарскую дысертацыю на тэму «Славянская марфаналогія: асноўныя паняцці, аспекты і метады». 28 кастрычніка 2016 года абрана сапраўдным членам РАН па Аддзяленні гісторыка-філалагічных навук[5].

Замежны член (акадэмік) Сербскай акадэміі навук і мастацтваў (2000) і Польскай акадэміі мастацтваў. Член рэдкалегіі часопісаў «Известия РАН. Серия литературы и языка» і «Русский язык в научном освещении».

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

С. М. Талстая — спецыяліст у галіне славянскай этналінгвістыкі, фалькларыстыкі і этнаграфіі, дыялекталогіі, параўнальнай лексікалогіі і фанетыкі славянскіх моў. Разам з М. І. Талстым з’яўляецца заснавальніцай Маскоўскай этналінгвістычнай школы (пасля смерці мужа ў 1996 годзе ўзначаліла школу).

З пачатку 1990-х гадоў кіруе працай над фундаментальным выданнем Маскоўскай этналінгвістычнай школы — пяцітомным этналінгвістычным слоўнікам «Славянские древности» (т. 1 — М., 1995; т. 2 — М., 1999; т. 3 — М., 2004; т. 4 — М., 2009; т. 5 — М., 2012), а таксама многімі іншымі калектыўнымі выданнямі і праектамі Аддзела этналінгвістыкі і фальклору Інстытута славяназнаўства РАН (серыя «Славянский и балканский фольклор», зборнікі па вывучэнні народнай духоўнай культуры Палесся, праект «Категории языка народной культуры» паводле праграмы АГФН РАН, праект «Время и пространство: семантика и символика» і інш.).

Асноўныя працы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Ордэн Дружбы (5 снежня 2014) — за вялікі ўнёсак у развіццё адукацыі, навукі, падрытоўку кваліфікаваных спецыялістаў і шматгадовую плённую дзейнасць[6].
  1. http://www.sib-science.info/ru/ras/utverzhdeny-rezultaty-vyborov-v-rossijskuyu-akademiyu-nauk
  2. www.sanu.ac.rs
  3. Никита Ильич Толстой Архівавана 27 снежня 2013. на сайте Род Толстых. Архівавана 3 лістапада 2013.
  4. Биография на сайте Института славяноведения РАН(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 студзеня 2019. Праверана 6 жніўня 2025.
  5. Кто стал академиком РАН по итогам выборов 2016 года (29 кастрычніка 2016). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2016. Праверана 28 кастрычніка 2016.
  6. Указ Президента Российской Федерации от 5 декабря 2014 года № 756 «О награждении государственными наградами Российской Федерации». Архівавана з першакрыніцы 9 снежня 2014. Праверана 6 снежня 2014.