Святлана Уладзіміраўна Сенька
| Святлана Уладзіміраўна Сенька | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 
 | |||||||
  | 
|||||||
| 
 | 
|||||||
| Нараджэнне | 
24 ліпеня 1981 (44 гады) | 
||||||
| Партыя | |||||||
| Член у | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Месца працы | |||||||
Святлана Уладзіміраўна Сенька (нар. 24 ліпеня 1981, в. Навасёлкі, Петрыкаўскі раён, Гомельская вобласць) — беларуская настаўніца, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 24 ліпеня 1981 года ў вёсцы Навасёлкі Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці[1].
Скончыла Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і ідэалогія»[1].
Працавала намесніцай дырэктара па вучэбнай рабоце Колкаўскай сярэдняй школы, выхавальніцай, настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Петрыкаўскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення; намеснікам начальніка аддзела адукацыі, намеснікам начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму, начальнікам аддзела адукацыі, спорту і турызму, намеснікам старшыні Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта[1].
З’яўлялася старшынёй Петрыкаўскага раённага аддзялення Гомельскай вобласці Беларускай партыі «Белая Русь», старшынёй Петрыкаўскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын»[1].
Выбіралася дэпутатам Петрыкаўскага раённага Савета дэпутатаў 27-га і 28-га скліканняў[1].
У 2024 годзе стала дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Жыткавіцкай акругі № 39. Намесніца старшыні Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджана ганаровымі граматамі Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў, галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі, Петрыкаўскага раённага Савета дэпутатаў. Мае падзякі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 24 ліпеня
 - Нарадзіліся ў 1981 годзе
 - Нарадзіліся ў Петрыкаўскім раёне
 - Члены партыі «Белая Русь»
 - Члены Беларускага саюза жанчын
 - Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
 - Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
 - Асобы
 - Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання