Свіслацкі гісторыка-краязнаўчы музей
Выгляд
| Свіслацкі гісторыка-краязнаўчы музей | |
|---|---|
| Заснаваны | 12 красавіка 1976 |
| Адкрыты | 24 жніўня 1979 |
| Краіна | |
| Месцазнаходжанне | Свіслач |
| Памеры фонду | 7197 адзінак |
| Агульная плошча | 297 м² |
| Выставачная плошча | 40 м² |
| Плошча запаснікаў | 19 м² |
| Дырэктар | Марцінчык Наталля Станіславаўна |
| svisloch.museum.by/be | |

Свіслацкі гісторыка-краязнаўчы музей — музей у Свіслачы, размешчаны ў адным са старэйшых будынкаў горада, пабудаваным у 1907 г. Першапачаткова гэта была карчма, затым пасля Вялікай Айчыннай вайны ў будынку было размешчана праўленне калгаса, гасцініца, музычная школа. Рашэннем выканкама Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12.04.76. № 167 у г. п. Свіслач быў адкрыты гісторыка-краязнаўчы музей, экспазіцыя якога пачала працаваць 24 жніўня 1979 года.
Дырэктары
[правіць | правіць зыходнік]- з 1976 па 1980г Яўген Францавіч Кушалевіч;
- З 1981 па 2003 год — Пакутнік Мікалай Уладзіміравіч;
- з 2004 года — Трафімік Вольга Сяргееўна,
- з 2010 года дырэктар музея — Марцінчык Наталля Станіславаўна.
Агульная плошча музея 297 кв. м., плошча экспазіцыі — 149 кв. м., выставачная — 40 кв.м., фондасховішча — 19 кв.м.
На 01.01.2011. колькасць экспанатаў асноўнага фонду складае 7197 адзінак, навукова-дапаможнага — 4057 адзінак.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свіслацкі гісторыка-краязнаўчы музей- Афіцыйны сайт Архівавана 27 кастрычніка 2022.