Селіжараўка
| Селіжараўка | |
|---|---|
| руск. Селижаровка | |
| | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 36 км |
| Басейн | 2 950 км² |
| Расход вады | 20 м³/с |
| Вадацёк | |
| Выток | Селігер |
| • Месцазнаходжанне | Асташкаўскі раён |
| • Вышыня | 205 м |
| • Каардынаты | 57°01′51″ пн. ш. 33°16′36″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Волга |
| • Месцазнаходжанне | пасёлак Селіжарава (Селіжараўскі раён) |
| • Каардынаты | 56°51′13″ пн. ш. 33°27′19″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Волга → Каспійскае мора |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіён | Цвярская вобласць |
| Код у ДВР | 08010100412110000000311 |
|
|
|
Селіжараўка (руск.: Селижа́ровка) — рака на паўночным захадзе еўрапейскай часткі Расійскай Федэрацыі, у Цвярской вобласці, левы прыток Волгі. Селіжараўка — адзін з першых вялікіх волжскіх прытокаў.
Даўжыня — 36 км, плошча басейна — 2950 км², сярэдні расход вады — 20 м³/с. Вышыня вытоку — 205 м над узроўнем мора.
Найбуйнейшыя прытокі — Ціхвіна і Сіжына (абодва левыя). Найбуйнейшы населены пункт на рацэ — пасёлак Селіжарава, цэнтр Селіжараўскага раёна, у межах якога Селіжараўка ўпадае ў Волгу.
Выцякае з паўднёва-ўсходняга канца доўгага і вузкага Селіжараўскага плёса Селігера, каля в. Ніжнія Коціцы. У верхнім цячэнні — рака шырынёй 25—30 метраў, з хуткім цячэннем, камянямі і невялікімі перакатамі ў рэчышчы. Берагі ля ракі высокія, зарослыя лесам.
Ніжэй па цячэнні даліна робіцца шырэйшай, цячэнне слабее.