Сент-Олбанс
Горад | |||||
Сент-Олбанс | |||||
---|---|---|---|---|---|
англ.: St Albans | |||||
|
|||||
51°45′08″ пн. ш. 0°20′19″ з. д.HGЯO | |||||
Краіна |
![]() |
||||
Графства | Хартфардшыр | ||||
Гісторыя і геаграфія | |||||
Часавы пояс | UTC+2 | ||||
Насельніцтва | |||||
Насельніцтва | 57795 чалавек (2011) | ||||
Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
Тэлефонны код | +01 727 | ||||
|
|||||
[stalbans.gov.uk stalbans.gov.uk] | |||||
Паказаць/схаваць карты | |||||
Сент-Олбанс (англ.: St Albans) — горад у Вялікабрытаніі, які размяшчаецца ў графстве Хартфардшыр у паўднёва-ўсходняй частцы Англіі. Горад размешчаны за 31 км на поўнач ад цэнтральнай часткі Лондана. Гэта быў першы буйны горад на старой рымскай дарозе Уотлінг-стрыт для падарожнікаў, якія едуць на поўнач.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Тэрыторыю сучаснага горада раней насялялі кельцкія плямёны. Рымскі горад Верламіян, другі па велічыні горад у Рымскай Брытаніі пасля Ландыніума (сучасны Лондан), быў пабудаваны побач з сучасным горадам у даліне ракі Вер. Пасля сыходу рымлян горад знаходзіўся ў складзе Мерсіі.
Сярэднявечны горад вырас на ўзгорку на ўсход ад бенедыктанскага абацтва Сент-Олбанс. У гэтым месцы, паводле легенд, быў забіты першы брытанскі хрысціянскі мучанік Святы Олбан да 324 года. Менавіта ў Сент-Олбансе размяшчалася галоўнае абацтва ў Англіі.
У царкве Св. Міхаіла знаходзяцца помнік і магіла знакамітага Фрэнсіса Бекана, які меў тытул барона Веруламскага і віконта Сент-Олбанса.
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Горад мае дзве чыгуначныя станцыі.
Культура
[правіць | правіць зыходнік]Сент-Олбанс мае насычанае культурнае жыццё, у месцы рэгулярна праводзяцца оперныя канцэртамі і ладзяцца тэатральныя пастаноўкі.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сент-Олбанс
- Афіцыйны сайт
- Сент-Олбанс на сайце Domesday Book
- Музеі горада