Перайсці да зместу

Сеніца (Славакія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Сеніца
Senica
Плошча Вызвалення
Плошча Вызвалення
48°40′50″ пн. ш. 17°22′00″ у. д.HGЯO
Краіна  Славакія
Край Трнаўскі
Раён Сеніца
Кіраўнік Марцін Джачоўскі
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1217
Першае згадванне 1256
Плошча 50,29 км²
Вышыня цэнтра 208 м
Водныя аб’екты Цепліца[d], Ровенскі паток[d] і Пасецкі паток[d]
Часавы пояс UTC+2, летам UTC+3
Насельніцтва
Насельніцтва 20 860 чалавек (2005)
Шчыльнасць 415 чал./км²
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +421-34
Паштовы індэкс 905 01
Аўтамабільны код SE

senica.sk
Паказаць/схаваць карты
Сеніца (Славакія)
Сеніца
Сеніца

Сеніца (славацк.: Senica, ням.: Senitz, венг.: Szenice) — горад у раёне Сеніца Трнаўскага края заходняй Славакіі, размешчаны на рацэ Міява на поўначы Загорскай нізіны побач з Малымі Карпатамі.

Першыя людзі з’явіліся ў ваколіцах горада яшчэ ў часы палеаліту. У прыгарадзе Сеніцы — Чачове былі знойдзены сляды стаянкі паляўнічых на мамантаў. У Сеніце-Кунаве знойдзена вялікая колькасць працоўнае зброі часоў неаліту. Акрамя таго ў Сеніцы знойдзены сляды кельцкіх і раннеславянскіх паселішчаў.

У XI стагоддзі Сеніца была ўключана ў Галіцкі камітат Венгерскага каралеўства. Упершыню горад згадваецца ў 1256 годзе. З тых часоў належаў розным дваранскім родам. У XVII стагоддзі горад пацярпеў ад турэцкіх войнаў, антыгабсбургскіх паўстанняў, рэфармацыі і контррэфармацыі. У 1746 годзе Сеніца стаў цэнтрам аднаго з раёнаў Нітранскага княства[1].

З 1918 года ў складзе Чэхаславакіі. Тут пачынаюць засноўвацца шматлікія прадпрыемствы, дзякуючы якім Сеніца становіцца прамысловым цэнтрам Паўночнага Загор’я.

Паводле перапісу 2001 года колькасць насельніцтва горада налічвае 21 253 чалавекі. Нацыянальны склад: 96,40 % — славакі, 1,56 % — чэхі, 0,84 % — цыгане і 0,14; — венгры[2].

Рэлігійны склад: 47,28 % — рыма-каталікі, 31,18 % — людзі без прыналежнасці да рэлігіі і 17,03 % — лютэране[2].

Статыстыка насельніцтва (10 гадоў)[3]
Год1994200420142024
Колькасць людзей21 03821 02820 35219 137
Розніца −0,04 % −3,21 % −5,96 %
Статыстыка насельніцтва[3]
Год20232024
Колькасць людзей19 28019 137
Розніца−0,74 %
  • Фарны касцёл
  • Лютэранская кірха

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Mesto Senica — oficiálne stránky mesta
  2. а б Municipal Statistics(недаступная спасылка). Statistical Office of the Slovak republic (25 снежня 2007). Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2007. Праверана 27 кастрычніка 2014.
  3. а б Počet obyvateľov podľa pohlavia - obce (ročne) [om7101rr_obce=AREAS_SK]. Statistical Office of the Slovak Republic (31 сакавіка 2025). Праверана 31 сакавіка 2025.