Сербскахарвацкая мова
| Сербскахарвацкая | |
|---|---|
| | |
| Саманазва |
српскохрватски / hrvatskosrpski hrvatski ili srpski / српски или хрватски |
| Краіны | Сербіі, Босніі і Герцагавіне, Чарнагорыі, Харватыі (пад рознымі назвамі) і іншых краінах |
| Рэгіёны | Цэнтральная Еўропа, Паўднёвая Еўропа |
| Афіцыйны статус | — |
| Арганізацыя, якая рэгулюе | — |
| Агульная колькасць носьбітаў | каля 17 мільёнаў |
| Класіфікацыя | |
| Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
|
|
| Пісьменнасць | лацініца, кірыліца |
| Моўныя коды | |
| ISO 639-1 | sh |
| ISO 639-2 | — |
| ISO 639-3 | hbs |
| WALS | scr |
| Ethnologue | hbs |
| Linguasphere | 53-AAA-g |
| ABS ASCL | 3507 |
| IETF | sh |
| Glottolog | sout1528 |

Сербскахарвацкая ці харвацкасербская мова (таксама сербская або харвацкая, харвацкая аб сербская) (у арыгінале srpskohrvatski/cрпскохрватски, hrvatskosrpski, hrvatski ili srpski, srpski ili hrvatski) — існаваўшы раней тэрмін для абагульнення пад адной назвай сукупнасці дыялектаў, якія ўжываюцца ў Сербіі, Чарнагорыі, Босніі і Герцагавіне і Харватыі — сучасныя сербская, харвацкая, баснійская і чарнагорская мовы. Афіцыйная мова Югаславіі (разам са славенскай, пазней і македонскай) з 1918 да 1991 года.
Літаратурны стандарт засноўваўся на штокаўскім дыялекце і дапускаў экаўскі і іекаўскі варыянты (неафіцыйна яны лічыліся «ўсходнім» (сербскім) і «заходнім» (харвацкім) варыянтамі літаратурнай мовы). Да таго ж, фармальна дыялектамі сербскахарвацкай лічыліся кайкаўскі і чакаўскі дыялекты, але яны не былі ў афіцыйным ужытку.
Упершыню тэрмін «сербскахарвацкая мова» быў выкарыстаны славенскім філолагам Ярнеем Копітарам у перапісцы ў 1836 годзе, хоць нельга выключыць, што Копітар пазнаёміўся з гэтым тэрмінам, чытаючы рукапіс працы славацкага філолага Шафарыка «Slovanské starožitnosti» («Славянскія старажытнасці»), якая была надрукаваная ў 1837 годзе.
З распадам Югаславіі афіцыйнымі мовамі новаствораных дзяржаў сталі сербская, харвацкая, баснійская, чарнагорская мовы. Тэрмін «сербскахарвацкая мова» пачаў знікаць з ужытку, спачатку з афіцыйных дакументаў, пасля паступова і з лінгвістычнай літаратуры. Сёння найменне «сербскахарвацкая мова» з'яўляецца дыскусійным гістарычна-палітычным пытаннем. Многія носьбіты лічаць тэрмін «сербскахарвацкая» палітычна некарэктным і нават абразлівым. Іншыя працягваюць ужываць гэты тэрмін.
Сярод лінгвістаў няма адзінага погляду на лёс тэрміна. Ён усё яшчэ выкарыстоўваецца, дзякуючы лаканічнасці пры абазначэнні сукупнасці некалькі моў. Альтэрнатыўная назва баснійская/харвацкая/сербская мова (БХС) з'явілася ў афіцыйным ужытку ў замежжы. У рэгіянальнай лінгвістыцы існуе таксама тэрмін «цэнтральная паўднёваславянская дыясістэма».
Узаемна зразумелыя формы сербскахарвацкай мовы працягваюць выкарыстоўвацца пад рознымі назвамі ў Сербіі, Чарнагорыі, Харватыі і Босніі і Герцагавіне.
Прыклады адрозненняў у лексіцы
[правіць | правіць зыходнік]| Беларуская мова | Харвацкая мова | Сербская мова |
|---|---|---|
| Параўнаць | Usporedba | Поређење (Poređenje) |
| Еўропа | Europa | Европа (Evropa) |
| Нідэрланды | Nizozemska | Холандија (Holandija) |
| Італьянцы | Talijani | Италијани (Italijani) |
| Сусвет | Svemir | Васиона (Vasiona) |
| Пазваночнік | Kralježnica | Кичма (Kičma) |
| Паветра | Zrak | Ваздух (Vazduh) |
| Адукацыя | Odgoj | Васпитање (Vaspitanje) |
| Тыдзень | Tjedan | Седмица (Sedmica) |
| Гісторыя | Povijest | Историја (Istorija) |
| Порткі | Hlače | Панталоне (Pantalone) |
| Страўнік | Trbuh | Стомак (Stomak) |
| Навука | Znanost | Наука (Nauka) |
| Асобна | Osobno | Лично (Lično) |
| Асоба | Osoba | Лице (Lice) |
| Аб’яднаныя Нацыі | Ujedinjeni Narodi | Уједињене Нације (Ujedinjene Nacije) |
| Хлеб | Kruh | Хлеб (Hleb) |
| Штучнае | Umjetno | Вештачки (Veštački) |
| Крыж | Križ | Крст (Krst) |
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Для паляпшэння артыкула пажадана |
