Сербская радыкальная партыя
| Сербская радыкальная партыя | |
|---|---|
| Српска радикална странка | |
| Лідар | Воіслаў Шэшэль |
| Дата заснавання | 1991 |
| Штаб-кватэра | Земун |
| Краіна | |
| Ідэалогія | сербскі нацыяналізм, нацыянал-кансерватызм, сацыяльны кансерватызм, еўраскептыцызм, антыглабалізм, панславізм, русафільства |
| Колькасць членаў | каля 80 000 |
| Месцаў у Народнай Скупшчыне | 0 з 250 |
| Постаці | члены партыі ў катэгорыі (0 чал.) |
| Сайт | srpskaradikalnastranka.org.rs |
Сербская радыкальная партыя (сербск.: Српска радикална странка / Srpska radikalna stranka, СРС) — партыя ў Сербіі.
Заснавана ў Бялградзе ў 1991 годзе. Падчас Баснійскай вайны і вайны ў Харватыі была цесна звязана з сербскімі ваеннымі атрадамі на тэрыторыі былой Югаславіі. У 90-я СРС з’яўлялася адной з двух вядучых партый разам з Сацыялістычнай партыяй Сербіі. Пасля «бульдозернай рэвалюцыі» партыя знаходзіцца ў апазіцыі. На парламенцкіх выбарах 2008 года партыя атрымала 29,46 % галасоў і 78 месцаў у парламенце з 250.
Адзіны з моманту заснавання партыі лідар — Воіслаў Шэшэль — знаходзіцца пад прысудам у Гаазе з-за магчымага ўдзелу ў ваенных злачынствах. Доўгі час рэальным кіраўніком партыі быў Томіслаў Нікаліч, але ў 2008 годзе ён заснаваў Сербскую прагрэсіўную партыю, ў якую перайшлі каля 20 дэпутатаў.
Першымі пунктамі праграмы партыі з’яўляецца сербскі нацыяналізм: збіранне сербскіх зямель (у тым ліку Косава і частка тэрыторый суседніх дзяржаў) і развіццё нацыянальнай культуры[1]. Партыя таксама выступае за самастойнае развіццё краіны і ўласны знешнепалітычны курс Сербіі.
Зноскі
- ↑ Праграма партыі Архівавана 8 студзеня 2010.