Сермеж
Сермеж | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 15 км |
Басейн | 35 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | каля вёскі Ясева Пастаўскага раёна |
• Каардынаты | 54°59′41,94″ пн. ш. 26°44′13,45″ у. д.HGЯO |
Вусце | Вялікі Перакоп |
• Месцазнаходжанне | каля вёскі Мельнікі Мядзельскага раёна |
• Каардынаты | 54°55′41,50″ пн. ш. 26°38′11,80″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Вялікі Перакоп → Свір → Свірыца → Страча → Вілія → Нёман → Балтыйскае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіёны | Віцебская вобласць, Мінская вобласць |
Раёны | Пастаўскі раён, Мядзельскі раён |
![]() ![]() |
Сермеж, Сырмеж — рака ў Беларусі, у Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці і Мядзельскім раёне Мінскай вобласці, левы прыток ракі Вялікі Перакоп (басейн Нёмана).
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Корань Serm- у літоўскай рачной назве Serma(s) лічыцца архаізмам і звязваецца з індаеўрапейскім *sermo- «рака, плынь», ад карацейшага *ser- «цячы»[1][2].
Такі ж пашыральнік у назве літоўскай ракі Nemėža[3], ён выкарыстоўваецца ў літоўскім слова- і назваўтварэнні, утвараючы вытворныя формы (varlė «жаба» — varlėža «жабка»)[4].
Назвай Сермеж (скланяецца ў жаночым родзе) адпачатна звалася ўся рака, якая цяпер называецца «Вялікі Перакоп». На гэта паказваюць два аднайменныя тапонімы ўздоўж цячэння ракі (цяпер Сырмеж і Малая Сырмеж, ранейшая форма таксама «Сірмеж»), а таксама назва возера (цяпер возера Кузьмічы, паводле назвы вёскі на ім). Назва верхняга цячэння ракі перайначылася ў «Малінаўка» паводле тапоніма Малінаўка (ранейшая фіксацыя — «Малінаў»).
Водаапісанне
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня ракі 15 км. Плошча вадазбору 35 км². Пачынаецца каля вёскі Ясева Пастаўскага раёна. Цячэ па паўднёвай ускраіне Свянцянскіх градаў, праз возера Кузьмічы, упадае ў Вялікі Перакоп на паўднёвым усходзе ад вёскі Мельнікі. Рэчышча на працягу 5,2 км каналізаванае: на дзялянцы 3,1 км да аграгарадка Нарач і 2,1 км да вусця.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 296.
- ↑ J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 909—910.
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 227.
- ↑ P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 391.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Общая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 20 кастрычніка 2016. (руск.)
- Общая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 10 студзеня 2018. (руск.)