Перайсці да зместу

Сернаводскае (Чачня)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Сернаводскае
руск.: Серноводское
43°18′42″ пн. ш. 45°09′34″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Суб’ект федэрацыі Чачня
Муніцыпальны раён Сернаводскі раён
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1846
Вышыня цэнтра 262 м
Часавы пояс UTC+03:00
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 12 503 чал. (2025)[1]
Афіцыйная мова чачэнская мова і руская
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 366701
Код АКАТП 96231000001
sernovodskoe.ru
Паказаць/схаваць карты
Сернаводскае (Расія)
Сернаводскае
Сернаводскае

Сернаводскае (руск.: Серново́дское, чач.: Эна-Хишка) — горад (з 2024) на захадзе Чачэнскай Рэспублікі. Адміністрацыйны цэнтр Сернаводскага раёна. Утварае Сернаводскае гарадское паселішча.

Знаходзіцца каля падножжа паўднёвага схілу Сунжанскага хрыбта, па абодвух берагах Сунжы, за 58 км на захад ад Грознага і за 8 км на ўсход ад Сунжы.

Найбліжэйшыя населеныя пункты: на поўначы — сяло Нагорнае, на поўдні — станіца Асінаўская, на захадзе — Сунжа, на паўднёвым усходзе — сёлы Самашкі, Давыдзенка і Новы Шарой.

З 15 лютага 2024 года — горад[2].

У горадзе размешчаны рэспубліканскі бальнеялагічны курорт «Сернаводск-Каўказскі».