Перайсці да зместу

Сеткавая энцыклапедыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Сеткавая энцыклапедыя, інтэрнэт-энцыклапедыя або анлайн-энцыклапедыя (англ.: Online encyclopedia) — лічбавая энцыклапедыя, да якой адкрыты доступ з сеткі Інтэрнэт.

Сеткавыя энцыклапедыі сталі папулярнымі даведачнымі рэсурсамі з развіццём інтэрнэту ва ўмовах хуткага павелічэння аб'ёму інфармацыі. Віртуальная форма прадстаўлення энцыклапедычнай інфармацыі адкрыла новыя перспектывы ў развіцці выданняў дадзенага жанру, дазволіла змяненне фармату (пошук па запыце без гартання старонак, пошук па малюнках, большы аб'ём тэксту, спасылкі, адсутнасць неабходнасці ў скарачэннях дзеля эканоміі паперы) і павялічыла даступнасць для шырокай грамадскасці, як у частцы свабоднага доступу к інфармацыі, так і ў частцы удзела карыстальнікаў у фармаванні кантэнта.

Сеткавыя энцыклапедыі, як і папяровыя, могуць быць універсальнымі (якія апісваюць тэмы з усіх найважнейшых абласцей ведаў), так і прадметнымі (агульнапрадметныя, спецыялізаваныя або тэматычныя). Па спосабе стварэння сеткавыя энцыклапедыі можна падзяліць на дзве вялікія групы: ствараныя з нуля для інтэрнэту і аблічбаваныя і выкладзеныя ў сетку копіі папяровых энцыклапедый. Як правіла, другія арыентаваны толькі на прад'яўленне інфармацыі, у той час як першыя інтэрактыўныя і дазваляюць сваім чытачам быць таксама і рэдактарамі.

Першая спроба стварыць калі не інтэрнэт-энцыклапедыю, то хаця б сеткавую супольнасць па стварэнні энцыклапедыі адносіцца да 1991 года, калі ўдзельнікі групы навін Usenet[1] пачалі праект па стварэнні рэальнай версіі Даведніка для вандруючых аутастопам па Галактыке Дугласа Адамса. Ён стаў вядомы як Project Guide Galactic. Нягледзячы на тое, што першапачаткова мэтай яго было ўтрымліваць толькі рэальныя, фактычныя артыкулы, палітыка была зменена, каб дазволіць і заахвочваць таксама паўрэальныя і нерэальныя артыкулы. Project Galactic Guide змяшчае больш за 1700 артыкулаў, аднак з 2000 года даданне новых артыкулаў спынілася; верагодна, з-за стварэння h2g2, больш афіцыйнага праекту сярод падобных ліній.

Да 1993 году адносіцца першая спроба пабудаваць інтэрнэт-энцыклапедыю, якая дазваляла любому жадаючаму пісаць артыкулы і дадаваць іх у цэнтральны каталог усіх старонак. Гэты праект, які атрымаў назву Interpedia, так у канчатковым рахунку і не быў рэалізаваны [2].

У студзені 1995 года ў рамках Праекта «Гутэнберг» пачалася праца па публікацыі ASCII-тэксту 11 выдання Энцыклапедыі Брытаніка 1911 года, але рознагалоссі наконт метаду спынілі працу пасля першага тома. З прычыны таварных знакаў энцыклапедыя гэтая была апублікаваная як Gutenberg Encyclopedia. У 2002 годзе тэкст усіх 28 тамоў быў апублікаваны як іншая крыніца на старонцы пад назвай "Classic encyclopedia".

У студзені 2001 года з'явілася Вікіпедыя, заснаваная на тэхналогіі вікі, якая з'явілася яшчэ ў 1995 годзе. Гэта тэхналогія змагла прадставіць метады, добра прыдатныя для стварэння праектаў энцыклапедычнага характару, а таксама дала інструментарый, які садзейнічае хуткаму развіццю энцыклапедычных праектаў. «Вікіпедыя» з'яўляецца цалкам адкрытай сеткавай энцыклапедыяй, распрацоўкай і напаўненнем якой займаюцца самі наведвальнікі[3]. Ужо ў 2003 годзе пачалося паспяховае развіццё паралельных праектаў фонду Вікімедыя. З'явіліся Вікіцытатнік, Віківіды, ВікіСховішча, Вікітэка, Вікінавіі, а пазней — мноства іншых вікі-энцыклапедый.

Дзякуючы поспеху і бурнаму развіццю Вікіпедыі ў 2000-я гады пачалося бурнае развіццё падобных сеткавых інтэрнэт-энцыклапедый. Многія з іх засноўваліся ўдзельнікамі Вікіпедыі, якія маюць альтэрнатыўны пункт гледжання на тое, якім павінна быць свабодная інтэрнэт-энцыклапедыя[4]. У цяперашні час на тэхналогіі вікі пабудавана большасць інтэрнэт-энцыклапедый, як "агульных", так і вузканакіраваных, якія апісваюць якія-небудзь канкрэтныя вобласці. З іх, мабыць, толькі кітайская Энцыклапедыя Байду можа супернічаць з Вікіпедыяй па памеры і наведвальнасці.

  1. Google Groups. Groups.google.com. Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2013. Праверана 18 верасня 2013.
  2. Reagle, Joseph Michael. «Interpedia». Good Faith Collaboration: The Culture of Wikipedia (англ.). — Cambridge, Mass.: MIT Press, 2010. — С. pp. 32-34. — ISBN 978-0-262-01447-2.
  3. Интернет-энциклопедии (руск.). Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2017. Праверана 20 верасня 2025.
  4. Популярные wiki-проекты на русском языке. Часть 1. Русская Википедия — xBB.uz(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2017. Праверана 20 верасня 2025.