Сеўніца
Выгляд
| Населены пункт | |
| Сеўніца | |
|---|---|
| славенск.: Sevnica | |
| 46°00′33″ пн. ш. 15°18′14″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Вышыня цэнтра | 206 м |
| Часавы пояс | UTC+1 і UTC+2 |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва |
|
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Паштовы індэкс | 8290 |
| Аўтамабільны код | KK |
| obcina-sevnica.si | |
| Паказаць/схаваць карты | |
Сеўніца (славенск.: Sevnica) — горад і абшчына на ўсходзе цэнтральнай частцы Славеніі, на рацэ Сава. Плошча абшчыны складае 272,2 км². Насельніцтва горада па дадзеных на 2012 год складае 4933 чалавека; насельніцтва абшчыны па дадзеных на 2002 год налічвала 17 726 чалавек.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Гістарычна горад знаходзіўся на мяжы двух гістарычных абласцей: Крайны і Штырыі. Упершыню згадваецца ў пісьмовых крыніцах ў 1275 годзе пад нямецкай назвай Liehtenwalde. Атрымлівае статус гандлёва-рамеснага паселішча з 1322 года. У XIV—XVII стагоддзях Сеўніца часта пакутавала ад набегаў турак-асманаў. У XVI стагоддзі горад быў важным цэнтрам Рэфармацыі ў славенскіх землях. У 1862 годзе праз Сеўніцу прайшла чыгунка, што спрыяла яе далейшаму эканамічнаму развіццю.
Зноскі
- ↑ Prebivalstvo - izbrani kazalniki, naselja, Slovenija, letno — Statistical Office of the Republic of Slovenia. Праверана 28 красавіка 2021.