Скандынаўскія горы
Выгляд
	
	
| Скандынаўскія горы | |
|  | |
| Найвышэйшы пункт | |
|---|---|
| Гальхёпінген | |
| Вышыня | 2469 м н. у. м. | 
| Памеры | |
| Даўжыня | 1700 км | 
| Геаграфія | |
| Краіны | Нарвэгія, Швэцыя, Фінляндыя | 
| Скандынаўскія горы на мапе Нарвэгіі   Скандынаўскія горы | |
Скандынаўскія горы — горная сыстэма на Скандынаўскім паўвостраве. Працягласьць каля 1700 км, шырыня да 600 км. Заходнія схілы падыходзяць непасрэдна да Паўночнага мора, утвараючы стромкія берагі, знакамітыя нарвэскія ф’ёрды. Усходнія схілы плаўна зьніжаюцца і пераходзяць у раўнінныя прасторы на тэрыторыі Швэцыі.
Вышыня гор параўнальна невялікая. Самы высокі пункт — гара Гальгёпіген (па-нарвэску: Galdhøpiggen), 2469 м, разьмешчаная ў паўднёвай частцы Нарвэгіі. Самы высокі пункт на тэрыторыі Швэцыі — гара Кебнэкайсэ (па-швэдзку: Kebnekaise), 2111 м. Рэльеф згладжаны дзейнасьцю старажытных ледавікоў. Сучасныя ледавікі Скандынаўскіх гор зьяўляюцца найбуйнейшымі ў мацерыковай Эўропе.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу] Скандынаўскія горы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
 Скандынаўскія горы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|  | Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. | 
