Сконэ
| Сконэ | |
|---|---|
| Skåne | |
| | |
| Правінцыя Сконэ на карце Швецыі | |
| Рэгіён | Гёталанд |
| Лены | Лен Сконэ |
| Плошча | 10 939 км² |
| Сімвалы правінцыі | |
| Жывёла | Алень высакародны |
| Птушка | Чырвоны каршун |
| Рыба | Рачны вугор |
Ско́нэ (шведск.: Skåne, лац.: Scania; да рэвалюцыі таксама Шонія, Сканія) — гістарычная правінцыя ў паўднёвай Швецыі, у рэгіёне Гёталанд. Існуе толькі як гісторыка-культурнае вызначэнне. Адміністрацыйнай адзінкай у наш час з’яўляецца лен Сконэ, які практычна супадае з правінцыяй па межах.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]
Сконэ мяжуе з правінцыямі Халанд, Смоланд і Блекінгэ; мае выхад да Балтыйскага мора. Ад Даніі правінцыю аддзяляе праліў Эрэсун.
Ландшафт сфармаваўся да канца апошняга ледавіковага перыяду, у час якога ўся тэрыторыя правінцыі была пакрыта лёдам. Практычна ўся тэрыторыя правінцыі раўнінная, што моцна адрознівае яе ад большай часткі Швецыі, дзе пераважаюць лясы і шматлікія вадаёмы. На тэрыторыі Сконэ няма гор, нешматлікія ўзгоркі, лясы і азёры. З паўночнага захаду на паўднёвы ўсход працягнулася града лісцявых лясоў, якая раней з’яўлялася мяжой паміж ленамі Мальмёхус і Крысціянстад.

Найвышэйшы пункт — горст Сёдэрасен, 212 м. Самы нізкі пункт знаходзіцца ў горадзе Крысціянстад, 2,7 м ніжэй за ўзровень мора. Нацыянальныя паркі: Дальбю Сёдэрскуг, Сёдэрасен, Стэнсхувуд.
Зямля на раўнінах высокаўрадлівая, што з’яўляецца надзвычай важным фактарам для ўсёй Швецыі. Большая частка сельскай гаспадаркі краіны сканцэнтравана менавіта ў Сконэ.
Найбуйнейшыя гарады: Мальмё, Хельсінгбарг, Лунд, Крысціянстад, Ландскруна.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Сконэ доўгі час належала Даніі. Росквіт правінцыі ў складзе Дацкага каралеўства прыпаў на XI стагоддзе. Тым часам на тэрыторыі Сконэ размяшчаліся дзве дыяцэзіі з цэнтрамі ў Лундзе і Дальбю. Кароль Даніі Свен II Эстрыдсен меў уласную рэзідэнцыю ў Дальбю. Там жа пры яго кіраванні было распачата будаўніцтва кляштара і царквы.
Па Роскільскаму мірнаму дагавору 1658 года Сконэ адышоў да Швецыі. Востраў Борнхальм быў вернуты Даніі праз два гады па ўмовах Капенгагенскага міру.
У астраноміі
[правіць | правіць зыходнік]У гонар правінцыі Сконэ названы астэроід (460) Сканія, адкрыты ў 1900 годзе і названы ў памяць пра з’езд астраномаў у горадзе Лундзе (1904), размешчаным у гэтай правінцыі.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Турыстычны сайт
- Адміністрацыя лена Сконэ (шведск.) (англ.)
- Region Skåne (шведск.)