Скіф (СТРК)
| Скіф | |
|---|---|
| Тып | процітанкавы ракетны комплекс | 
| Краіна паходжаньня | Украіна/Беларусь | 
| Гісторыя вытворчасьці | |
| Вытворца | КБ «Луч»/Пеленг | 
| Вытворчасьць | з 2018 | 
| Характарыстыкі | |
| Найбольшая далёкасьць  | 
5000 м | 
«Скіф» — украінска-беларускі супрацьтанкавы ракетны комплекс, распрацаваны кіеўскім ДККБ «Луч» і менскай кампаніяй ААТ «Пеленг».
Ракета вырабляецца ў г. Кіеве на ДАХК «Арцём», прыбор навядзеньня «ПН-З» — у г. Менску ААТ «Пеленг».
У СТРК «Скіф» прыменена паўаўтаматычная сыстэма навядзеньня па прамяню лазэра. Выяўленьне цэлі і навядзеньне забясьпечваецца з дапамогай аптычнага і інфрачырвонага прыцэлаў, што дазваляе весьці стральбу ў складаных умовах надвор’я.
Асаблівасьцю СТРК зьяўляецца магчымасьць навядзеньня ракеты на цэль з закрытых пазыцыяў і хованак. Іншы адметнай рысай комплексу зьўляецца траекторыя палёту ракеты: пасьля пуску яна ляціць над лініяй візаваньня (на вышыні каля 10 м) і зьніжаецца на ўзровень цэлі на канчатковым участку палёту. Лазерны прамень пры гэтым сьвеціць у хвост ракеты і толькі за долю сэкунды перад ударам перакладаецца на цэль.
Маецца на ўзбраеньні армій такіх краінаў як Саудаўская Арабія, Катар і Азэрбайджан.
СТРК выкарыстоўвае ракету Р-2, уніфікаваную з СТРК «Бар’ер». Даўжыня ракеты складае 1270 мм, Даўжыня кантэйнэру з ракетай-1360 мм, калібр ракеты-130 мм, Вага-16 кг.
Мадыфікацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Скіф — базавая мадыфікацыя, прадстаўленая на выставе ў лютым 2005 году[1]
 - Скіф-Д — складаецца з усталяванай на трыногу пускавы ўстаноўкі, кантэйнеру для ракет Р2, прыбора навядзеньня ПН-С і пульта дыстанцыйнага кіраваньня, які дазваляе апэратару выконваць пуск з дыстанцыі да 50 м
 - Скіф-М — СТРК, абсталяваны беларускім цеплавізарам
 - аўтаномны трэнажор СТРК «Скіф», распрацаваны беларускім ЗАТ «ЦНІП» — упершыню прадстаўлены ў 2013 годзе на Зброевай выставе IDEX-2013, прызначаны для навучаньня разьлікаў «Скіф»[2]
 - Стугна-П— варыянт, прыняты на ўзбраеньне Ўзброеных сіл Украіны. У адрозьненьне ад ПТРК «Скіф», які абсталяваны прыборам навядзеньня ПН — з вытворчасьці Менскага ААТ «Пеленг», СТРК «Стугна-П» абсталяваны прыборам навядзеньня ПН-і ўкраінскай распрацоўкі[3].
 
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Валентин Бадрак. Украина на оружейном гребне. Надолго ли? // «Подробности. UA» ад 16 лютага 2005
 - ^ На выставке IDEX-2013 в Абу-Даби белорусский ОПК представит ряд новых разработок // ЦАМТО от 14 февраля 2013
 - ^ О новом украинском ПТРК // «Зарубежное военное обозрение», № 6 (819), чэрвень 2015. стр.97-98