Смердзякоўшчына
Смердзякоўшчына (руск.: Смердяковщина) — выраз, які апісвае пагарду і нянавісць рускіх да Расіі; разнавіднасць русафобіі.
Гісторыя тэрміна
[правіць | правіць зыходнік]Выраз з’явіўся ў 1890-я гады і быў звязаны з Паўлам Смердзяковым — героем рамана Фёдара Дастаеўскага «Браты Карамазавы». Смердзякоў — пазашлюбны сын Фёдара Паўлавіча Карамазава, яго лакей. Яму належаць словы:
![]() |
Я ўсю Расію ненавіджу... у дванаццатым годзе было на Расію вялікае нашэсце імператара Напалеона французскага першага, і добра, каб нас тады пакарылі гэтыя самыя французы, разумная нацыя заваявала б вельмі дурную-с і далучыла да сябе. Зусім нават былі б іншыя парадкі. | ![]() |
Мікалай Бярдзяеў лічыў Смердзякова зваротным бокам Івана Карамазава, якія абодва былі нігілістамі. У сваёй кнізе «Духи русской революции» (1918) ён пісаў:
![]() |
Дастаеўскі прадбачыў урачыстасць не толькі шыгалёўшчына, але і смердзякоўшчыны. Ён ведаў, што падымецца ў Расіі лакей і ў час вялікай небяспекі для нашай Радзімы скажа: „я ўсю Расію ненавіджу“. ... Паражэнства падчас вайны і было такой з’явай смердзякоўшчыны. Смердзякоўшчына і прывяла да таго, што “разумная нацыя“ нямецкая пакарае цяпер “дурную“ нацыю рускую[1]. | ![]() |
Анатоль Луначарскі адзначаў у 1931 годзе, што для Дастаеўскага Смердзякоўшчына з’яўляецца вобразам рэвалюцыйных мас[2].
Сучаснае выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў Расіі, пастаянны аўтар выданняў «Литературная Россия» і «Русь Державная», газеты «Завтра» Эдуард Валодзін у 1996 годзе пісаў, што смердзякоўшчына ў постсавецкай Расіі — «не проста сімптом нацыянальнага захворвання», а бягучая палітычная дактрына[3].
У 2024 годзе тэлежурналіс Аркадзь Мамантаў у сваім фільме «Иноагенты»[4][5] параўнаў са Смердзяковым вымушаных эміграваць расійскіх антываенных актывістаў і палітыкаў[6][7].
Гл. также
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Бердяев Н. А. Духи русской революции. 1918 . Архівавана з першакрыніцы 5 ліпеня 2023. Праверана 5 ліпеня 2023.
- ↑ Миросозерцание и творчество Достоевского · Луначарский А. В
- ↑ Володин, Э. Ф. Ухожу от вас в империю: сборник статей. — Палея, 1996. — 21 с.
- ↑ Иноагенты. Фильм Аркадия Мамонтова - YouTube . Архівавана з першакрыніцы 7 мая 2024. Праверана 7 мая 2024.
- ↑ Иноагенты. Документальный фильм . Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2024. Праверана 7 мая 2024.
- ↑ Врёт как иноагент . Архівавана з першакрыніцы 7 мая 2024. Праверана 7 мая 2024.
- ↑ Пропагандист ВГТРК Аркадий Мамонтов снял фильм об «иноагентах», которые «жаждут развала России» Он сравнивает их с Павлом Смердяковым из «Братьев Карамазовых». Meduza. 2024-04-16. Архівавана з арыгінала 2024-04-17. Праверана 2024-05-07.