Сормаўская вуліца (Магілёў)
Выгляд
| Сормаўская вуліца Магілёў | |
|---|---|
| Агульная інфармацыя | |
| Краіна | Беларусь |
| Рэгіён | Магілёўская вобласць |
| Горад | Магілёў |
| Раён | Ленінскі раён |
| Назва ў гонар | Krasnoye Sormovo Factory No. 112[d] |
Сормаўская вуліца (руск.: Сормовская улица) — вуліца ў Ленінскім раёне Магілёва на тэрыторыі жылога раёна Чапаеўка.
У час правядзення калектывізацыі сельскай гаспадаркі дваццацітысячны калектыў ніжагародскага завода «Чырвонае Сормава», які ўзяў шэфства над Магілёўскай акругай, паслаў у студзені 1930 г. 65 рабочых у паветы Магілёўшчыны для аказання дапамогі акружкаму ў правядзенні калектывізацыі. 40 з іх сталі старшынямі калгасаў[1].
Працягласць вуліцы складае каля 470 м. Арыентавана з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Асіпенка, перасякае вуліцы Сярова, Хальзунова, Каманіна, Мопраўскую, завяршаецца скрыжаваннем з Абароннай вуліцай.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Могилев : (историко-экономический очерк) / [П. А. Лярский и др; редколлегия: Л. М. Барабанова и др.]. — Минск : Наука и техника, 1971. — 220, [2] с., [24] л. ил. : ил. ; 17 см. — 25000 экз. — (В переплете) : 76 к.