Перайсці да зместу

Соф’я Фёдараўна Калчак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Соф’я Фёдараўна Калчак
Дата нараджэння 1876[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1956[1]
Месца смерці
Бацька Fyodor Omirov[d]
Маці Darya Kamenskaya[d]
Муж Аляксандр Васільевіч Калчак
Дзеці Rostislav Kolchak[d]

Соф’я Фёдараўна Калчак (руск.: Софья Фёдоровна Колчак; 1876, Камянец-Падольскі — 1956, Францыя) — жонка адмірала Аляксандра Калчака. У яе гонар у Паўночным Ледавітым акіяне названы востраў Соф’і (Карскае мора, архіпелаг Нордэншэльда)[2] і мыс Соф’і (Усходне-Сібірскае мора, востраў Бенета)[3]. Дзявочае прозвішча — Амі́рава.

Соф’я Амірава нарадзілася ў 1876 годзе ў губернскім горадзе Камянец-Падольскі. Яе бацька — сапраўдны стацкі саветнік Фёдар Васільевіч Аміраў — быў начальнікам Падольскай казённай палаты[4]. Памёр у 1889 годзе[5], чакаючы прызначэння на пасаду губернатара Падольскай губерні, якой фактычна кіраваў у апошнія гады свайго жыцця[6].

Маці — Дар’я Фёдараўна Каменская — была дачкой генерал-маёра Фёдара Каменскага, дырэктара Ляснога інстытута і сястрой вядомага расійскага скульптара Фёдара Фёдаравіча Каменскага.

Соф’я была адзінаццатым дзіцем у сям’і (з 12).

Зноскі

  1. а б Národní autority České republiky Праверана 13 сакавіка 2025.
  2. Жіночі імена в російській топоніміці(недаступная спасылка) (руск.)
  3. Жива географія (руск.)
  4. Список чинам, состоящим на службе в Подольской губернии. Составлен на 1 июня 1872 года. — Каменец-Подольск, 1872. — С. 33.
  5. Оміров Ф. В.
  6. Колчак Р. А. Адмирал Колчак. Его род и семья (из семейной хроники) // Военно-исторический вестник. — Париж, 1960. — № 16.