Соўс
Падкляса ад | смакавы дадатак ![]() |
---|---|
Частка ад | яда, страва ![]() |
Прызначэньне | прыпраўленьне ![]() |
Краіна паходжаньня | Францыя ![]() |
Со́ўс (падлі́ва, падлі́ўка; ад франц. sauce) — вадкая прыправа да асноўнай стравы і гарніру.
Надае больш сакавітую кансыстэнцыю стравам і павялічвае іхную калярыйнасьць. Часта ўтрымлівае затаўкі й смакавыя рэчывы, якія дзейнічаюць узбуджальна на органы страваваньня. Яркая афарбоўка падлівы выгодна адцяняе колеры асноўных прадуктаў стравы. Падаецца да гатовых страваў і выкарыстоўваецца падчас іхнай падрыхтоўкі. Шматлікія прадукты смажаць у падліве ці запякаюць пад ёй. Посуд для захоўваньня падлівы завецца соўсьнік.
Шырока распаўсюджаныя віды: кетчуп, маянэз, соевая падліва, бэарнскі соўс, бэшамэль, ткэмалі, сацыбелі, сальса, рыбны соўс, часночны соўс, грыбны соўс, тартар, Тысяча астравоў
Слова соўс узыходзіць да лац. salsus — «пасолены» (пар. «сальса»)[1]. Да эпохі антычнага Рыму адносіцца і адзін зь першых агульнавядомых соўсаў — гарум.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Sarah R. Labensky, Alan M. Hause On cooking: a textbook of culinary funamentals. — 2. — Prentice-Hall, Inc., 1999. — С. 193. — 1158 с. — ISBN 0138626405
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Sarah R. Labensky, Alan M. Hause On cooking: a textbook of culinary funamentals. — Second Edition. — Prentice-Hall, Inc., 1999. — 1158 p.. — ISBN 0138626405