Перайсьці да зьместу

Спавіваньне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Спавіваньне
дзейнасьць
Падкляса аддзіцячая апека Рэдагаваць
Выкарыстоўваепялёнка Рэдагаваць

Спавіваньне — заварочваньне немаўля ў тканіну дзеля абмежаваньня руху.

Ажыцьцяўляецца цягам першага году жыцьця дзіцяці. Пялёнкі для гэтага шыюць зь бялізны для ложка. Пры хрышчэньні выкарыстоўваюць пялёнкі з новай, белай тканіны, аздобленай карункамі і вышыўкай. Пры гэтым хросная маці прыносіць у царкву чырвоны (або сіні для хлопчыка) пояс спавівач. Надалей хрэсьбінныя пялёнку і спавівач кладуць у калыску. Пасьля прасаваньня хрэсьбінныя пялёнкі захоўваюць для спавіваньня наступнага дзіцяці дзеля ўзаемнага клопату між патомствам. Тугое спавіваньне робяць для наданьня дзіцяці стройнасьці фігуры і спрыяньня яго росту. Першыя 9 дзён немаўля спавівае бабка-павітуха. Пялёнкі служаць падарункам для бацькоў немаўля ад жанчынаў, якія прыходзяць у адведкі. Першыя 40 дзён пасьля народзінаў дзіцяці пялёнкі сушаць унутры жытла. Мыюць і сушаць пялёнкі зранку і прыбіраюць да заходу сонца. Дзеля захаваньня чысьціні і здароўя пялёнкі выкарыстоўваюць толькі для спавіваньня[1].

  1. ^ Аксана Катовіч, Янка Крук. Як дзіця спавіваць / адказн. Вікторыя Целяшук // Сямейная газэта. — 19 чэрвеня 2014. — № 8 (12). — С. 4.