Спартовы напой
| Падкляса ад | функцыянальны напой, спартовыя і энэргетычныя напоі |
|---|---|
| Дата заснаваньня / стварэньня | 1961 |
| Краіна | Японія |
Спарто́вы напо́й (электралі́тны напой) — безкафэінавае функцыянальнае пітво(d), прызначанае для атлетаў як замена вады, электралітаў і энэргіі перад, у часе, а найбольш пасьля трэнаваньня ці спаборніцтваў.
Што праўда, карысьць гэтых напояў для спорту і фізычных практыкаваньняў не даведзеная[1]. Залішняе спажываньне напояў пагражае здароўю ці спартовым вынікам.
Катэгорыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Спартовыя напоі можна падзяліць на тры асноўныя групы:[2]
- ізатанічныя, з канцэнтрацыяй солі і цукру, падобнай да канцэнтрацыі ў чалавечым арганізьме;
- гіпэртанічныя, з вышэйшай канцэнтрацыяй солі і цукру;
- гіпатанічныя, зь ніжэйшай канцэнтрацыяй солі і цукру.
Большасьць спартовых напояў — прыкладна ізатанічныя, з утрыманьнем цукру 13 альбо 19 грамаў на порцыю 250 мл[3].
Выкарыстаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Падчас актыўных трэнаваньняў спартоўцы страчваюць праз пот ваду і электраліты, а таксама энэргію. Вытворцы спартовых напояў сьцьвярджаюць, што піцьцё іхніх прадуктаў, багатых на калёрыі з цукроў, дапамагае ўзьняць вынікі і вытрываласьць.
Насуперак распаўсюджанаму меркаваньню дасьледаваньні паказалі, што спажываньне электралітных спартовых напояў не дапамагае ўнікнуць гіпанатрэміі(d) (паніжанага ўтрыманьня натру ў крыві), бо ў такіх напоях канцэнтрацыя натру вагаецца ад 20 да 30 мг-экв/л(d)[4]. Эфэктыўнасьць спажываньня спартовых напояў залежыць ад розных чыньнікаў, у тым ліку ад колькасьці, часу спажываньня і вываду з арганізму, а таксама тыпу вугляводаў, аднак не існуе нейкіх доказаў перавагі аднаго напою над іншым[5].
Мэтааналіз 2019 року паказаў, што «малако можа надаць адпаведныя ці вышэйшыя пажыўныя аднаўленчыя рэсурсы з улікам бялковага сынтэзу цягліцаў, папаўненьня глікагену і вады і далейшых паляпшэньняў вытрываласьці(d) ў параўнаньні зь нехарчовымі, вугляводнымі заменьнікамі і/або вугляводна-электралітнымі альтэрнатывамі»[6].
Шкоднасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У спартовыя напоі дадаюць цукар(d), таму пры працяглым спажываньні без адпаведных фізычных практыкаваньняў яны могуць спрычыніць павелічэньне масы(d), дыябэт і разбурэньне зубоў(d)[7][8][9]. Колькасьць цукру перавышае рэкамэндаваную штодзённую дозу для дзяцей у веку ад 8 да 14 гадоў[10].
Спартовыя напоі нярэдка блытаюць з энэргетычнымі, якія зьмяшчаюць высокія канцэнтрацыі кафэіну. У малых колькасьцях гэтае рэчыва можа падвышаць вытрываласьць, аднак спажываньне вялікіх дозаў прыводзіць да адваротнага эфэкту[11].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У XIX — пачатку XX стагодзьдзя спартоўцы часам дзеля ўзнаўленьня страчанай вады, мінэралаў і энэргіі пілі слабаалькагольнае піва, паколькі гэта было бясьпечней, чым піць некіпячоную ваду невядомага паходжаньня[12]. Аднак дасьледаваньні паказваюць, што нават малыя долі этанолу пагаршаюць вытрываласьць: ён запавольвае вывад глюкозы печаньню ў часе фізычных нагрузак ды згаршае такія псыхаматорныя навыкі, як час рэакцыі, дробная маторыка, трыманьне раўнавагі[13].
У 1960-я ў Эўропе і Азіі ў адказ на запыт харчовых дадаткаў, якія б маглі дадаваць энэргіі, упершыню зьяўляюцца энэргетычныя і спартовыя напоі. Адным зь першых энэргетыкаў на рынку стаў Ліпавітан Д японскай кампаніі Taisho Pharmaceutical[14]. З тае пары вытворчасьць энэргетычных і спартовых напояў стала шматмільярднай.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Deborah Cohen. The truth about sports drinks // BMJ. — 2012. — Т. 345. — DOI:10.1136/bmj.e4737
- ^ Rowlands, D.S., Kopetschny, B.H. & Badenhorst, C.E. The Hydrating Effects of Hypertonic, Isotonic and Hypotonic Sports Drinks and Waters on Central Hydration During Continuous Exercise: A Systematic Meta-Analysis and Perspective // Sports Medicine. — 2022. — Т. 52. — С. 349—375. — ISSN 1179-2035. — DOI:10.1007/s40279-021-01558-y
- ^ Lohan Anjana. Impact of sports and energy drinks in athletes for performance based activities // Asian Journal of Multidimensional Research. — 2021. — В. 10. — Т. 10. — С. 778—785. — ISSN 2278-4853. — DOI:2278-4853.
- ^ Mitchell H Rosner. Exercise-Associated Hyponatremia // Transactions of the American Clinical and Climatological Association. — 2019. — Т. 130. — С. 76—87. — ISSN 0065-7778.
- ^ Coombes, J.S., Hamilton, K.L. The Effectiveness of Commercially Available Sports Drinks // Sports Medicine. — 2000. — Т. 29. — С. 181—209. — ISSN 1179-2035. — DOI:10.2165/00007256-200029030-00004
- ^ Isabella Russo, Vera Camões-Costa, Stephanie K. Gaskell, Judi Porter, Louise M. Burke, Ricardo J. S. Costa. Systematic Literature Review: The Effect of Dairy Milk on Markers of Recovery Optimisation in Response to Endurance Exercise // International Journal of Sports Science. — 2019. — Т. 9 (4). — С. 69—85. — ISSN 2169-8759. — DOI:10.5923/j.sports.20190904.01
- ^ Kyla Cordrey; Sarah A. Keim; Ruth Milanaik; Andrew Adesman. Adolescent Consumption of Sports Drinks // Pediatrics. — 2018. — В. 6. — Т. 141. — DOI:10.1542/peds.2017-2784
- ^ Noble WH, Donovan TE, Geissberger M. Sports drinks and dental erosion // Journal of the California Dental Association. — 2011. — В. 4. — Т. 39. — С. 233—238. — ISSN 1942-4396. — DOI:10.1080/19424396.2011.12221890
- ^ von Fraunhofer JA, Rogers MM. Effects of sports drinks and other beverages on dental enamel // General Dentistry. — 2005. — В. 1. — Т. 53. — С. 28—31. — ISSN 0363-6771.
- ^ Mandy Rath. Energy drinks: What is all the hype? The dangers of energy drink consumption // Journal of the American Academy of Nurse Practitioners. — 2012. — В. 2. — Т. 24. — С. 70—76. — DOI:10.1111/j.1745-7599.2011.00689.x
- ^ Louise M. Burke. Caffeine and sports performance // Applied Physiology, Nutrition, and Metabolism. — 2008. — Т. 33. — № 6. — С. 1319—1334. — ISSN 1715-5312. — DOI:10.1139/H08-130
- ^ Mika Rissanen. Beer breaks during the Tour de France. Some observations on beer and cycling in the early 1900s // Ludica, Annali di Storia e Civiltà del Gioco. — 2011—2012. — Т. 17—18. — С. 188—190. — ISSN 0065-7778.
- ^ Virgile Lecoultre, Yves Schutz. Effect of a Small Dose of Alcohol on the Endurance Performance of Trained Cyclists // Alcohol and Alcoholism. — 2009. — В. 3. — Т. 44. — С. 278—283. — DOI:10.1093/alcalc/agn108
- ^ M.A. Heckman, K. Sherry, E. Gonzalez De Mejia. Energy Drinks: An Assessment of Their Market Size, Consumer Demographics, Ingredient Profile, Functionality, and Regulations in the United States // Comprehensive Reviews in Food Science and Food Safety. — 2010. — В. 3. — Т. 9. — С. 303—317. — DOI:10.1111/j.1541-4337.2010.00111.x