Сімулятар (жанр відэагульняў)

Сімулятар — жанр відэагульняў, прызначаных для капіявання пэўнага роду дзеянняў з рэальнага свету. Гульня-сімулятар можа выкарыстоўвацца не толькі для забавы, але таксама для навучання і практыкавання.
Паджанры
[правіць | правіць зыходнік]Сімулятар будавання і кіраўніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Сімулятар будавання і кіраўніцтва — гэта паджанр сімулятараў, у якім гульцы ствараюць або кіруюць суполкамі або праектамі з абмежаванымі рэсурсамі. Аспекты сімулятара будавання і кіраўніцтва часам з’яўляюцца часткай гульнявой эканомікі стратэгій, аднак у «чыстых» сімулятарах мэта гульца — не перамагчы ворага, а пабудаваць што-небудзь.[1]
Да сімулятараў будавання і кіраўніцтва адносяцца горадабудаўнічыя (SimCity, Cities: Skylines), эканамічныя (Factorio) і палітычныя сімулятары (Crisis in the Kremlin). Існуюць сімулятары са спецыфічнай тэматыкай, напрыклад, сімулятар стварэння калоніі ў космасе RimWorld.
Сімулятар жыцця
[правіць | правіць зыходнік]Сімулятары жыцця — гэта паджанр сімулятараў, у якім гулец жыве або кіруе адной або некалькімі формамі жыцця. Гэта можа быць як мадэляванне цэлай экасістэмы (Spore), так і паўсядзённага жыцця пэўных асоб з іх адносінамі і штодзённымі праблемамі (TheSims).[2]
Спартыўныя сімулятары
[правіць | правіць зыходнік]Большасць відаў спорту былі адлюстраваныя ў відэагульнях, у тым ліку камандныя віды спорту (серыі гульняў FIFA, Pro Evolution Soccer, NBA 2K), лёгкая атлетыка (Track & Field) і экстрэмальныя віды спорту (Tony Hawk’s Pro Skater). Некаторыя гульні робяць упор менавіта на заняткі спортам, у той час як іншыя засяроджваюцца на стратэгіі і арганізацыі (Football Manager).
Ваенныя сімулятары
[правіць | правіць зыходнік]Ваенныя сімулятары — гэта відэагульні з высокай ступенню рэалізму ваенных дзеянняў. Яны спрабуюць імітаваць рэальную вайну на тактычным або стратэгічным узроўні. Існуюць сімулятары, распрацаваныя для амерыканскіх вайскоўцаў, каб дапамагчы новым афіцэрам навучыцца спраўляцца з гульнявымі сітуацыямі, перш чым прыняць камандаванне ў рэальным свеце (GeoCommander ад Intelligence Gaming). [3] Некаторыя тактычныя шутары распрацаваныя з вельмі высокай рэалістычнасцю ў параўнанні з звычанымі шутарамі. Яны спрабуюць імітаваць адчуванне сапраўднага бою і часам называюцца «сімулятарамі салдат» (серыя Arma). Да ваенных сімулятараў адносяцца:
- Танкавыя сімулятары: World of Tanks, Tanki Online
- Сімулятары падводных лодак: Silent Hunter
Сімулятары кіравання транспартным сродкам
[правіць | правіць зыходнік]- Авіясімулятары: Microsoft Flight Simulator, FlightGear
- Гоначныя відэагульні: Need for Speed, Burnout
- Сімулятары цягнікоў: Railroad Tycoon, NIMBY Rails
- Сімулятары грузавых перавозак: Euro Truck Simulator, 18 Wheels of Steel
Іншыя віды
[правіць | правіць зыходнік]- У медыцынскіх сімулятарах гулец выконвае ролю хірурга (Trauma Center, LifeSigns).
- Некаторыя гульні цалкам прысвечаныя фатаграфіі (Pokémon Snap, Afrika), аднак часцей фатаграфія сустракаецца як механіка ў іншых жанрах відэагульняў (Dead Rising, Endless Ocean, Spider-Man 3 ).
- Лічбавыя картачныя гульні імітуюць звычайныя картачныя гульні, такія як блэкджэк і покер
- Сімулятары механічных або азартных гульняў з рэальнага свету, такіх як пінбол, гульнявыя аўтаматы і рулетка.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Rollings, Andrew; Ernest Adams (2003). Andrew Rollings and Ernest Adams on Game Design. New Riders Publishing. pp. 417–441. ISBN 978-1-59273-001-8. Архівавана з арыгінала 2008-09-15. Праверана 2010-08-06.
- ↑ Rollings, Andrew; Ernest Adams (2006). Fundamentals of Game Design. Prentice Hall. Архівавана з арыгінала 31 снежня 2017. Праверана 28 красавіка 2025.
- ↑ Invism Software Applications . Invism (11 сакавіка 2010). Праверана 5 снежня 2010.