Перайсці да зместу

Срэмска-Мітравіца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Срэмска-Мітравіца
сербск.: Сремска Митровица
44°58′21″ пн. ш. 19°36′26″ у. д.HGЯO
Краіна  Сербія
Рэгіён Ваяводзіна
Акруга Срэмская акруга
Кіраўнік Браніслаў Недзімавіч
Гісторыя і геаграфія
Плошча 48,4 км²
Вышыня цэнтра 82 м
Часавы пояс UTC+1
Насельніцтва
Насельніцтва 37 751 чалавек
Шчыльнасць 806 чал./км²
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код (+381) 022
Паштовы індэкс 22101 22103 22111 22113
Аўтамабільны код CM, SM

sremskamitrovica.org.rs
Паказаць/схаваць карты
Срэмска-Мітравіца (Сербія)
Срэмска-Мітравіца
Срэмска-Мітравіца

Срэ́мска-Мі́травіца (сербск.: Сремска Митровица, харв.: Srijemska Mitrovica, венг.: Szávaszentdemeter) — горад у аўтаномным краі Сербіі — Ваяводзіне, на левым беразе Савы, адміністрацыйны цэнтр Срэмскай акругі і абшчыны Срэмска-Мітравіца. Насельніцтва 39 041 жыхар (2002).

У антычнасці быў вядомы як Сірмій, адзін з найбуйнейшых цэнтраў познеантычнага свету і рэзідэнцыя гепідскіх правадыроў, затым пераназваны ў «град Св. Дзімітрыя» (Civitas Sancti Demetrii), ад чаго ў XII ст. і ўтварылася сучасная назва. У сутнасці, увесь сучасны горад размешчаны ў межах антычнага іпадрома. Паводле звестак 1573 года, у горадзе было 17 мячэцяў і ніводнай царквы. У 1718—1918 гг. уваходзіў у склад уладанняў Габсбургаў.

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]