Станіслаў Іванавіч Траццяк
| Станіслаў Іванавіч Траццяк | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 7 снежня 1950[1] (74 гады) | 
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | хірург, выкладчык, навуковец | 
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (1996) | 
| Навуковае званне | 
  | 
| Альма-матар | 
  | 
| Прэміі | |
| Узнагароды | |
Станіслаў Іванавіч Трацця́к[2] (нар. 7 снежня 1950, Калінінград, СССР) — беларускі вучоны ў галіне агульнай хірургіі, клетачных біятэхналогій і транспланталогіі. Доктар медыцынскіх навук (1996), прафесар (1998). Член-карэспандэнт НАН Беларусі (2014)[3], акадэмік НАН Беларусі (2021)[4].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут (1974). З 1974 года ў Беларускім медыцынскім інстытуце (з 1990 года — дацэнт, з 1995 года — загадчык кафедры).
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя навуковыя працы прысвечаны распрацоўцы новых падыходаў да алатрасплантацыі «свежых» алагенных клапанаў сэрца, вывучэнню магчымасці працяглага захавання ў прасвеце сасудаў і сэрца алагенных і ксенагенных тканін без імунасупрэсіўнай тэрапіі, абгрунтаванню раней нявывучаных заканамернасцяў у транспланталогіі, распрацоўцы прынцыпова новых падыходаў да хірургічнага лячэння інсулінзалежнага цукровага дыябету, гіпатэрыёзу, гіпапаратэрыёзу з выкарыстаннем клеткавых тэхналогій, распрацоўцы і ўкараненню ў практыку сучасных методык пры лячэнні ачаговых паражэнняў печані, дыягностыцы і лячэнні запаленчых захворванняў падстраўнікавай залозы, распрацоўцы метаду лячэння трафічных язваў з выкарыстаннем аўталагічных ствалавых клетак[3].
Аўтар больш за 400 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій, 15 патэнтаў[3].
Узнагароды і прэміі
[правіць | правіць зыходнік]Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2004, у аўтарскім калектыве) — за працу «Новы метад хірургічнага лячэння інсулінзалежнага цукровага дыябета шляхам ксенатрансплантацыі астраўковых клетак у сасудзістае рэчышча рэцыпіента (эксперыментальна-клінічнае даследаванне)»[3].
Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (2001)[3], ордэнам Пашаны (2021)[5]. Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (1999). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2008)[3].
Зноскі
- ↑ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 523. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
 - ↑ БелЭн 2002.
 - ↑ а б в г д е Станіслаў Іванавіч Траццяк на сайце НАН Беларусі
 - ↑ 17 декабря 2021 года решением Общего собрания Национальной академии наук Беларуси избраны…
 - ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 19 кастрычніка 2021 г. № 410 «Аб узнагароджанні»
 
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Трацця́к Станіслаў Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 523. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
 - Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928—2015. — 2-е изд., исправленное. — Минск, 2016
 - Кто есть кто в Республике Беларусь, 2001. Т. 2. — Минск, 2001
 
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Третьяк Станислав Иванович Архівавана 7 снежня 2022. (руск.)
 - Станіслаў Іванавіч Траццяк у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
 
- Нарадзіліся 7 снежня
 - Нарадзіліся ў 1950 годзе
 - Нарадзіліся ў Калінінградзе
 - Выкладчыкі БДМУ
 - Дактары медыцынскіх навук
 - Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
 - Выпускнікі БДМУ
 - Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
 - Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
 - Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
 - Выдатнікі аховы здароўя Беларусі
 - Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь
 - Асобы
 - Вучоныя паводле алфавіта
 - Хірургі Беларусі
 - Хірургі СССР
 - Трансплантолагі Беларусі