Перайсьці да зьместу

Станіслаў Анішчанка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Станіслаў Анішчанка
Дата нараджэньня 1983
Занятак прафэсар унівэрсытэту, кантрабасіст
Інструмэнты кантрабас

Станіслаў Мікалаевіч Анішчанка[1] (нарадзіўся 1983) — беларускі і нямецкі кантрабасіст.

Спачатку музыка шэсьць гадоў вучыўся граць на віяланчэлі, але ў 1999 годзе пачаў сваё навучаньне на кантрабасе ў Менску, ў клясе Міколы Крывашэева. Атрымаў ўзнагароду на конкурсе музыкаў ў Горадні. Пасьля ён працягнуў навучаньне ўжо ў Нямеччыне, ў Нюрнберзе, ў Вышэйшай школе музыкі ў клясе Дорына Марка (па-нямецку: Dorin Marc). Падчас навучаньня атрымаў шэраг перамог на розных конкурсаз, ў прыватнасьці адмысловы прыз конкурсу ARD ў Мюнхене, першую прэмію на міжнародным конкурсе ў Брно (Чэхія) а таксама другую прэмію і адмысловы прыз на конкусре ARD ў Мюнхене ў 2009 годзе[2].

З 2007 па 2009 год працаваў сола-кантрабасістаў Штудгартскай дзяржаўнай оперы. Пасьля перайшоў на аналягічную пазіцыю ў сымфанічны аркестар WDR ў Кёльне. Таксама музыка зьяўляеецца ўдзельнікам Astor trio.

З 2011 году мае кантракт настаўніка ў вышэйшай школе музыкі Дэтмольда ў Нямеччыне.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]