Станіслаў Барэя
| Станіслаў Барэя | |
|---|---|
| польск.: Stanisław Bareja | |
| | |
| Дата нараджэння | 5 снежня 1929[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 14 чэрвеня 1987[1][2][…] (57 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Адукацыя | |
| Прафесія | кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр, мастацтвазнавец, мастацкі крытык |
| Узнагароды | |
| IMDb | ID 0054402 |
Станіслаў Сільвестр Барэя (польск.: Stanisław Sylwester Bareja; 5 снежня 1929 — 14 чэрвеня 1987) — польскі рэжысёр, сцэнарыст і акцёр кіно.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Станіслаў Барэя нарадзіўся ў 1929 годзе ў Варшаве. У 1949 годзе — выпускнік I ліцэя ім. Стэфана Жаромскага. У 1949—1954 вучыўся на рэжысёрскім факультэце Кінашколы ў Лодзі. Адразу здаць дыпломную працу не змог, не была залічана і знятая ў 1958 годзе стужка «Спальванне капялюша».
У 1955—1959 гадах — асістэнт рэжысёра, другі рэжысёр. Дэбютаваў самастойнай працай у 1960 годзе (фільм «Муж сваёй жонкі»). Яго і прадстаўляў пры атрыманні дыплома магістра мастацтваў 24 красавіка 1974 года.
Здымаў, пераважна, камедыі і тэлесерыялы. Неаднаразова выконваў эпізадычныя ролі ва ўласных фільмах.
Жонкай Станіслава Барэі была Ханна Каткоўска-Барэя, крытык-мастацтвазнавец. Ёй належыць аўтарства сюжэту фільма «Шукаемая, якая адшукваецца».
Памёр 14 чэрвеня 1987 года ад інфаркту ў Эсэне. Пахаваны ў Варшаве на Чарнякоўскіх могілках.
Зноскі
- ↑ а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 15 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Stanisław Sylwester Bareja // Internetowy Polski Słownik Biograficzny