Станіслаў Станіслававіч Ячыноўскі
Станіслаў Станіслававіч Ячыноўскі | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 1856 ці 1855[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1920 |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Род дзейнасці | палітык |
Станіслаў Станіслававіч Ячыноўскі (1856, Янцэвічы, Брэсцкі павет, Гродзенская губерня — 1920) — польскі землеўладальнік, палітык, адвакат, дэпутат Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі II склікання ад Гродзенскай губерні.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і Станіслава Ячыноўскага і Марыі (у дзявоцтве Рот)[2]. Выпускнік юрыдычнага факультэта Варшаўскага ўніверсітэта[3]; паводле іншых звестак, скончыў Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт[2]. Некаторы час працаваў у судзе ў Санкт-Пецярбургу, што давала магчымасць хутчэй атрымаць права на самастойную адвакацкую практыку[4]. Быў прысяжным павераным. Да моманту абрання ў Думу стаж адвакацкай практыкі налічваў 25 гадоў[2]. Валодаў землямі ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні плошчай 400 дзесяцін. Паводле іншых звестак, быў уласнікам некалькіх маёнткаў у Гродзенскай губерні: Янцэвічы плошчай 850 гектараў, Вярховічы, Капылы, Каралін[4]. Паводле словах дачкі, маёмасць Ячыноўскага ацэньвалася ў 500—600 тысяч рублёў, што рабіла яго адным з найбагацейшых людзей Гродзенскай губерні[4].
6 лютага 1907 г. абраны ў Дзяржаўную думу Расійскай імперыі II склікання ад агульнага складу выбаршчыкаў Гродзенскага губернскага выбарчага сходу. Увайшоў у склад Кола польскіх дэпутатаў-канстытуцыяналістаў Літвы і Русі; паводле сваіх поглядаў належаў да кансерватыўна-ліберальнай плыні краёўцаў[5]. Працаваў у думскіх камісіях аб адмене ваенна-палявых судоў, па запытах, аб пераўтварэнні мясцовага суда.
Вясной 1915 г. сям’я эвакуіравалася ў Харкаў. У ліпені 1916 г. знаходзіўся ў Санкт-Пецярбургу[4]. Дэталі далейшага лёсу невядомыя.
Памёр у 1920 годзе.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]- Жонка — Марыя Уладзіславаўна Барткоўская[4].
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Государственная дума Российской империи: 1906—1917 / Б. Ю. Иванов, А. А. Комзолова, И. С. Ряховская. — Москва: РОССПЭН, 2008. — С. 727. (руск.)
- Запруднік Я. Палітычнае змаганне за Беларусь у царскіх Дзяржаўных думах (1906—1917 гг.) // ARCHE. — 2009. − № 1−2 (76−77), с. 43-217.
- Смалянчук А. Ф. Палякі Беларусі і Літвы ў рэвалюцыі 1905—1907 гг. Гродна: Ратуша, 2000.
- Helena z Jaczynowskich Roth. Czasy miejsca ludzie, wspomnienia z kresów wschodnich. — Kraków, 2009. (польск.)
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ http://geneteka.genealodzy.pl/index.php?rid=1754&from_date=1855&to_date=1857&search_lastname=&search_lastname2=&rpp2=50&rpp1=950&bdm=50&w=71wa&op=gt&exac=
- ↑ а б в Posłowie Polacy z Litwy Rusi. // Nasze Kłosy № 11, Warszawa, d. 15 Marca 1907 r. (польск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 лістапада 2016. Праверана 8 лістапада 2016.
- ↑ Государственная дума Российской империи: 1906-1917. Б. Ю. Иванов, А. А. Комзолова, И. С. Ряховская. Москва. РОССПЭН. 2008. C. 727 (руск.). Архівавана з першакрыніцы 8 лістапада 2016. Праверана 7 лістапада 2016.
- ↑ а б в г д е ё Urszula Klemba. Emigration of polish gentry from the Kingdom of Poland and western governorates of Russian Empire towards the east during world war I on the example of the family of Helena of Jaczynowscy Roth // Vade Nobiscum 2016, vol. XVII. p. 93—104 (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2016. Праверана 8 лістапада 2016.
- ↑ Смалянчук А. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларусіх і літоўскіх землях, 1864—1917 г. Гродна, 2001, с. 121.