Старое Сяло (археалагічны помнік)
Гарадзішча | |
Старое Сяло | |
---|---|
55°12′45″ пн. ш. 29°51′53″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Старое Сяло Віцебскі раён |
Статус |
![]() |
Старо́е Сяло́[1] — археалагічныя помнікі каля вёскі Старое Сяло (Віцебскі раён, Віцебская вобласць, Беларусь). Даследавалі А. М. Ляўданскі, С. А. Дубінскі, Г. В. Штыхаў[1].

Гарадзішча
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца за 2,5 км на поўдзень ад вёскі, на мысе правага берага Заходняй Дзвіны. Пляцоўка памерам 30×70 м, вышыня над поймай ракі 20 м, з боку поля ўмацавана валам вышынёй каля 1,2 м. У траншэі даўжынёй 11 м і шырынёй 3 м выяўлены культурны пласт 0,5—1 м, у ім знойдзены ляпная гладкасценная і штрыхаваная кераміка, 2 жалезныя нажы, абломак жалезнай дужкі, косці жывёл. Гарадзішча адносіцца да днепра-дзвінскай культуры і датуецца III—IV стагоддзямі.
Курганныя могільнікі
[правіць | правіць зыходнік]Курганны могільнік-1
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца на тэрыторыі селішча. Мае 16 насыпаў, з іх 2 доўгія. Вышыня круглых у плане курганоў 1,5 м, дыяметр 8—10 м, даўжыня доўгіх курганоў 20—25 м, шырыня 8—10 м, вышыня 2,5 м. Курганы датуюцца IX—X стагоддзямі, належалі крывічам. Пахавальны абрад трупаспаленне[1]. Знойдзены ляпны і ганчарны посуд.
Курганны могільнік-2
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца за 1 км ад вёскі. Захаваліся 3 насыпы (2 на полі, 1 у лесе) вышынёй 1—1,5 м, дыяметрам 8—10 м. Датуецца помнік 2-й палавінай 1-га тысячагоддзя н. э.
Курганны могільнік-3
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца за 1,8 км на ўсход ад вёскі, у лесе, за дарогай. Мае 12 насыпаў вышынёй 1,8—2 м, дыяметрам 10—14 м.
Селішча
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца з заходняга боку гарадзішча. Памер 200×50 м. Знойдзеная ў агаленнях кераміка дазваляе аднесці помнік да 3-й чвэрці 1-га тысячагоддзя н. э.
Зноскі
- ↑ а б в БелЭн 2002.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Археалагічныя помнікі раёна // Памяць: Віцебскі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.]; уклад. У. І. Мезенцаў; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2004. — С. 28—33.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 178—200.
- Старо́е Сяло́ // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 162. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Старое Сяло (археалагічны помнік) на сайце «Архіварта»