Стары-Рас
| Стары-Рас* | |
|---|---|
| Стари Рас** | |
| Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
| Разваліны горада | |
| Краіна | |
| Тып | Культура |
| Крытэрыі | i, iii |
| Спасылка | 96 |
| Рэгіён*** | Еўропа |
| Гісторыя ўключэння | |
| Уключэнне | 1979 (3 сесія) |
| * Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА | |
Стары-Рас (сербск.: Стари Рас) — комплекс помнікаў Сярэднявечча на тэрыторыі Сербіі. Аб'ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА з 1979 года. Уяўляе сабой наваколлі старажытнага горада Рас, які на працягу доўгага часу з'яўляўся сталіцай ранняй сярэдневяковай дзяржавы сербаў, размешчанай у Старой Сербіі.
Гісторыя горада
[правіць | правіць зыходнік]Горад мае багатую гісторыю, якая сыходзіць каранямі да бронзавага веку. У наш час на тэрыторыі горада выяўлены ваенныя крэпасці Рымскай імперыі, побач з якімі ў часы антычнасці былі ўзведзены жылыя пабудовы і базіліка. Пад назвай Рас у сярэдневяковых крыніцах горад упершыню згадваецца ў часы візантыйскага імператара Канстанціна VII Парфірароднага, як месца бітвы паміж войскамі Сербіі і Балгарыі ў канцы IX стагоддзя. У перыяд з IX да пачатку XII стагоддзя, крэпасць была пад уладай балгараў, пазней адышла да сербаў, якія знаходзіліся пад уладай Візантыі. З канца XII стагоддзя і ў XIII стагоддзі, горад быў палітычным і культурным цэнтрам сербскай дзяржавы, якая звалася ў яго гонар Рашкай, і рэзідэнцыяй кіраўнікоў дынастыі Няманічаў. У XIV і першай палове XV стагоддзяў палітычнае значэнне горада ў значнай ступені скарацілася, а з 1455 года, пасля захопу горада Турцыяй пачаўся заняпад горада.
На тэрыторыі Старога Раса знаходзіцца Петрава царква, найстарэйшая з захаваных у Сербіі цэркваў.[1]
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Стары-Рас- Сайт пра горад Стары-Рас Архівавана 7 жніўня 2009. (серб.) (недаступная спасылка)