Стары Шацк
Вёска
Стары Шацк
|
Стары Шацк (трансліт.: Stary Šack) — былая вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Шаць. Уваходзіла ў склад Шацкага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Да 1816 года маёнтак адносіўся да дамена Шацк, уласнасць Аскеркаў, па эксдывізіі ўласнасці Юзафа Габрыэля Аскеркі дастаўся разам з Габрыэлеўкай Антонію Пуцяту. Уваходзіў у склад Ігуменскага павета Мінскай губерні. Па падзеле паміж сынамі Пётрам і Аляксандрам, Стары Шацк разам з часткай Задашчэння дастаўся Аляксандру Пуцяту, было 50 сялян мужчынскага полу і 11 дымоў[1].
Пасля 1861 года ў Шацкай воласці Ігуменскага павета. Па скасаванні прыгоннага права і аддзяленні сялянскіх надзелаў у маёнтку засталося каля 60 валок зямлі. Па смерці Аляксандра Пуцяты ў 1888 годзе Стары Шацк перайшоў да яго сыноў[1], перад смерцю ў маёмасці двараніна рыма-каталіцкага веравызнання Аляксандра Антонавіча Пуцяты была 1091 дзесяціна зямлі[2]. У 1913 годзе ўласнасць Аляксандра Пуцяты, было 763 дзесяціны зямлі[3].
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Маёмасць маёнтка нацыяналізаваная, створаны саўгас Стары Шацк[4].
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
24 лістапада 1966 года далучана да вёскі Шацк[5].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1897 год — 2 двары, 22 жыхары[6]
- 1908 год — 4 двары, 28 жыхароў[7]
- 1917 год — 1 двор, 55 жыхароў, усе беларусы[8]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б SgKP 1890, s. 758.
- ↑ Памяць 2003, с. 94.
- ↑ Nad Świsłoczą 1914, s. 100.
- ↑ Подробная карта РККА Минска и окрестностей. www.etomesto.ru. Праверана 30 лістапада 2024.
- ↑ Памяць 2003, с. 26.
- ↑ ГВБ 2013, с. 196—197.
- ↑ Ярмоловичъ В. 1909, с. 217.
- ↑ Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 126.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шацк // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 196—197. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць: Пухавіцкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
- Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) / Центральное Статистическое Бюро Б.С.С.Р.. — Минск: Белтрестпечать, 1924.
- Ярмоловичъ В. С. Списокъ населенныхъ мѣстъ Минской губерніи. — Минскъ: Изданіе Минскаго Губернскаго Статистическаго Комитета, 1909. — 231 с.
- Jelski A. Szack-Stary // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola (польск.). — Warszawa, 1890. — S. 758.
- Spis ziemian mińskich, posiadających 100 i więcej dziesięcin ziemi // Nad Świsłoczą : kalendarz miński informacyjny na rok 1914 / pod redakcją W. Dworzaczka. — Wilno: Znicz, 1914. — 130 S.