Стаўрас Хрыстафарыдзіс
| Арыгінальнае імя | грэч. Σταύρος Χριστοφορίδης |
|---|---|
| Нарадзіўся |
20 красавіка 1974 (51 год) Ротэнбург, ГДР |
| Грамадзянства |
|
| Пражыванне | Драма, Грэцыя |
| Рост/Вага | 176 см/68 кг |
| Сямейнае становішча | жанаты |
| Захапленні | музыка, гітара, більярд |
| Паводле даных за | 2005—2006 |
| Агульная трапнасць | 60% |
| Лежачы | 64% |
| Стоячы | 56% |
Стаўрас Хрыстафарыдзіс (грэч. Σταύρος Χριστοφορίδης) — грэчаскі біятланіст, удзельнік двух Алімпійскіх гульняў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў вёсцы Ноес, якая зараз з'яўляецца часткай горада Ротэнбург, у Саксоніі. Пачаў займацца біятлонам у 1990 годзе і з таго часу ўваходзіць у склад нацыянальнай каманды. Жыве ў грэчаскім горадзе Драма, трэніраваўся ў Верыі. Выступаў за спартыўны клуб «Драма».
Кар'ера
[правіць | правіць зыходнік]Першым міжнародным стартам для грэка стала індывідуальная гонка на этапе Кубка свету ў аўстрыйскім Бад-Гаштайне ў 1993 годзе, дзе ён фінішаваў 132-м са 136 удзельнікаў. На працягу 15 гадоў, за выключэннем сезону 1996/1997, выступаў на этапах Кубка свету. Лепшым вынікам з'яўляецца 73-е месца ў індывідуальнай гонцы на чэмпіянаце свету 2003 года ў Ханты-Мансійску.
Удзельначаў у трох чэмпіянах Еўропы (2000, 2001, 2007). У палове гонак не фінішаваў, лепшым стала 57-е месца ў спрынце ў 2000 годзе ў польскім Касцеліска.
У Кубку Еўропы ўпершыню выступіў у 2003 годзе. Лепшы вынік — 7-е месца ў спрынце ў балгарскім Банска ў сезоне 2008/2009.
Двойчы (2002, 2006) прымаў удзел у Алімпійскіх гульнях. Лепшы вынік — 83-е месца ў спрынце на трасах Чэзана-Сан-Сікарыё ў 2006 годзе.
Апошнім выступам на міжнародных спаборніцтвах па біятлоне стаў чэмпіянат свету 2008 года ў шведскім Эстэрсундзе. Пасля гэтага да 2012 года стартаваў у лыжных гонках у Балканскім Кубку.
Удзел у Чэмпіянатах свету
[правіць | правіць зыходнік]| Год | Месца правядзення | Інд | Спр | Прс | Эст |
|---|---|---|---|---|---|
| 1995 | ЧС |
83 | 84 | — | 23 |
| 1996 | ЧС |
88 | 88 | — | — |
| 2000 | ЧС |
88 | 84 | — | — |
| 2001 | ЧС |
81 | 93 | — | — |
| 2003 | ЧС |
73 | 84 | — | — |
| 2004 | ЧС |
93 | 103 | — | — |
| 2005 | ЧС |
100 | 103 | — | — |
| 2007 | ЧС |
103 | 89 | — | — |
| 2008 | ЧС |
96 | 107 | — | — |
Удзел у Чэмпіянатах Еўропы
[правіць | правіць зыходнік]| Год | Месца правядзення | Інд | Спр | Прс | Эст |
|---|---|---|---|---|---|
| 2000 | ЧЕ |
DNF | 57 | — | — |
| 2001 | ЧЕ |
60 | DNF | — | — |
| 2007 | ЧЕ |
DNF | 58 | DNS | — |
Удзел у Алімпійскіх гульнях
[правіць | правіць зыходнік]| Год | Месца правядзення | Інд | Спр | Прс | Эст |
|---|---|---|---|---|---|
| 2002 | 85 | 85 | — | — | |
| 2006 | 87 | 83 | — | — |
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль IBU (англ.)
- Профіль FIS (англ.)
- Нарадзіліся 20 красавіка
- Нарадзіліся ў 1974 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Ротэнбургу
- Спартсмены паводле алфавіта
- Біятланісты паводле алфавіта
- Біятланісты Грэцыі
- Лыжнікі Грэцыі
- Спартсмены — біятланісты і лыжнікі
- Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2002 года
- Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2006 года