Стракаты дзяцел (карная аперацыя)
Карная аперацыя «Стракаты дзяцел» | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Вялікая Айчынная вайна | |||
Дата | 24—25 мая 1944 | ||
Месца | Крупскі | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Аперацыя «Стракаты дзяцел» (ням.: Unternehmen «Buntspecht») — кодавая назва карнай антыпартызанскай аперацыі германскіх акупацыйных войскаў і калабарацыянісцкіх падраздзяленняў супраць савецкіх партызан і мясцовага насельніцтва Крупскага раёна, за 3 км на паўночны захад ад в. Радзіца 24—25 мая 1944 года.
Праводзілася падраздзяленнямі вермахта, знішчальнай камандай камендатуры і паліцыі пад кіраўніцтвам зондэркаманды 7 «Б» з Барысава. Да карнай аперацыі па «ачыстцы» лясных масіваў у раёне в. Радзіца былі прыцягнуты падраздзяленні люфтвафэ і супрацьпаветранай абароны, якія дыслацыраваліся ў Дакудаве і Дубешне, 825-ы батальён т.зв. «апалчэння» і інш. Мэтай карнай аперацыі была спроба пакончыць з партызанскім фактарам да пачатку магчымага наступлення савецкіх войск[1].
Карнікі забіралі жывёлу, рабавалі цывільнае насельніцтва. Жыхароў в. Баравыя сілай зброі прымушалі рухацца наперадзе карнікаў і размініраваць сваімі целамі дарогі, больш за 60 жыхароў в. Радзіца вывезлі на катаргу ў нацысцкую Германію.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Іванова, Людміла. Крупчанка наведала месцы, дзе падчас вайны актыўна разгарнуўся партызанскі рух . Крупскі веснік (27 сакавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2024. Праверана 3 снежня 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- «Стракаты дзяцел» // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 580. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.