Стромбалі
Выгляд
| Стромбалі | |
|---|---|
| італ. Stromboli, сіц. Struògnuli | |
| Характарыстыкі | |
| Плошча | 21 км² |
| Найвышэйшы пункт | 926 м |
| Насельніцтва | 750 чал. |
| Шчыльнасць насельніцтва | 35,71 чал./км² |
| Размяшчэнне | |
| 38°48′14″ пн. ш. 15°13′24″ у. д.HGЯO | |
| Акваторыя | Міжземнае мора |
| Краіна | |
| Вобласць | Сіцылія |
Стро́мбалі (італ.: Stromboli, сіц.: Struògnuli) — дзеючы вулкан у Італіі. Размешчаны ў Тырэнскім моры на поўнач ад Сіцыліі, належыць групе Ліпарскіх астравоў. Назва паходзіць ад лацінскай формы strongulē ст.-грэч. слова στρογγύλη («круглы»), дзякуючы яго круглявай выпуклай форме.



Вулкан Стромбалі пастаянна актыўны і знакаміты частымі маленькімі вывяржэннямі. Апошняе буйное вывяржэнне адбылося 13 красавіка 2009 года. Вышыня вулкана 926 м над узроўнем мора, над узроўнем марскога дна — звыш 2000 м. Мае 3 актыўных кратара.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Стро́мбалі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 205. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Стромбалі- Stromboli online — Volcanoes of the World (англ.)
