Стэнлі Фішэр
Стэнлі Фішэр | |
---|---|
англ.: Stanley Fischer | |
![]() | |
Дата нараджэння | 15 кастрычніка 1943[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 мая 2025[2] (81 год) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | эканаміст, педагог, пісьменнік, прафесар, банкір, выкладчык універсітэта, губернатар |
Навуковая сфера | эканоміка, макраэканоміка[5] і банкаўская справа[d][5] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Франклін Фішэр[d] |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс |
![]() |
![]() | |
![]() |
Стэнлі Фішэр (англ.: Stanley Fischer; 15 кастрычніка 1943, Паўночная Радэзія — 31 мая 2025) — амерыкана-ізраільскі і міжнародны эканаміст, старшыня Цэнтральнага банка Ізраіля (2005—2013), віцэ-старшыня Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША (2014—2017).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 15 кастрычніка 1943 года ў Паўночнай Радэзіі ў сям’і яўрэяў — ураджэнцаў Латвіі і Літвы. Калі яму было 13 гадоў, сям’я пераехала ў Паўднёвую Радэзію, дзе ён стаў актывістам моладзевага сіянісцкага руху «Ха-Бонім Дрор». У 1960 годзе Стэнлі Фішэр прыехаў у Ізраіль па моладзевай праграме для вывучэння іўрыта ў кібуцы Мааган-Міхаэль.
Бакалаўр і магістр Лонданскай школы эканомікі; доктар філасофіі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута (1969).
Выкладаў у Чыкагскім універсітэце і Масачусецкім тэхналагічным інстытуце. Лаўрэат прэміі Б. Хармса (2002). Уваходзіць у рэдакцыйную калегію Journal of Monetary Economics.
Займаў пасаду шэф-эканаміста Сусветнага банка з 1988 па 1990 гады. У 1994—2001 гадах быў першым намеснікам кіраўніка Міжнароднага валютнага фонду. У 2002—2005 гадах працаваў у Citigroup, стаў яе віцэ-прэзідэнтам.
З 1 мая 2005 года па 30 чэрвеня 2013 года ўзначальваў Банк Ізраіля. За час працы на гэтай пасадзе Фішэр тройчы прызнаваўся найлепшым кіраўніком цэнтрабанка ў свеце па версіі часопіса Global Finance і яшчэ адзін раз — па версіі часопіса Euromoney.
У студзені 2014 года Прэзідэнт ЗША Барак Абама прызначыў Стэнлі Фішэра віцэ-старшынёй Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША. Фішэр уступіў на сваю пасаду 1 лютага 2014 года. Пайшоў у адстаўку 13 кастрычніка 2017 года.
Жанаты, трое дзяцей.
Зноскі
- ↑ Stanley Fischer // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Stanley Fischer, former Israeli central bank chief and US Federal Reserve vice chair, dies at 81 — Ynet. Праверана 1 чэрвеня 2025.
- ↑ выгрузка даных Freebase — Google.
- ↑ Catalog of the German National Library Праверана 3 чэрвеня 2025.
- ↑ а б Národní autority České republiky Праверана 8 чэрвеня 2025.
- ↑ Fellows of the Econometric Society — Эканаметрычнае таварыства. Праверана 6 красавіка 2023.
- Нарадзіліся 15 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1943 годзе
- Нарадзіліся ў Замбіі
- Памерлі 31 мая
- Памерлі ў 2025 годзе
- Памерлі ў Лексінгтане (Масачусетс)
- Выкладчыкі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута
- Прафесары Оксфардскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Чыкагскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Стыпендыяты Гугенхайма
- Правадзейныя члены Эканаметрычнага таварыства
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Эканамісты Ізраіля
- Эканамісты ЗША
- Кейнсіянцы
- Кіраўнікі цэнтральных банкаў